Вы тут

Шпілеўская пра БСЖ: Жанчыны ніколі не заставаліся ўбаку ад жыцця дзяржавы


У сталіцы прайшла VІІІ Рэспубліканская справаздачна-выбарачная канферэнцыя Беларускага саюза жанчын. На ёй былі падведзены вынікі работы грамадскай арганізацыі і вызначаны асноўныя напрамкі далейшага развіцця.


Фота: БелТА

Падчас канферэнцыі былі разгледжаны змены ў статут БСЖ, адбыліся выбары кіруючага і кантрольнага органаў. У прыватнасці, у склад праўлення БСЖ увайшлі: старшыня БСЖ Вольга Шпілеўская, прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, генеральны дырэктар БелТА Ірына Акуловіч, старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна, спявачка Юлія Быкава, а таксама прадстаўнікі ўсіх абласцей.

«Вы бачыце не проста 150 тысяч актыўных жанчын, якія сваёй жыццёвай пазіцыяй выказваюць стаўленне да краіны, народа, людзей, да тых праблем, якія ёсць, дапамагаюць іх вырашаць. Але гэта сапраўды магутная арганізацыя, якая працуе ў нашай краіне. І не проста ў цэлым у краіне — на кожным прадпрыемстве, у кожным рэгіёне прадстаўлена наша грамадская арганізацыя», — адзначыла Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

Спікер таксама заўважыла, што ганарыцца тым, што і сама некалі стала часткай гэтага аб’яднання, бо голас жанчын, якія належаць да яго, чуюць.

«Для нас самае важнае — не колькасныя паказчыкі, а працаваць якасна. Як кажа кіраўнік нашай дзяржавы, гэта значыць, дайсці да кожнага, у нашым выпадку — да кожнай жанчыны. Гэта наша асноўная мэта, галоўны арыенцір для работы новага складу праўлення, які будзе абраны, — сказала старшыня „Беларускага саюза жанчын“ Вольга Шпілеўская. — ...Мне здаецца, што жанчыны — той слой грамадства, які ніколі не заставаўся па-за палітыкай, убаку ад жыцця дзяржавы. Час патрабуе, каб мы ў гэтым працэсе актывізаваліся, хоць усе, мабыць, адчулі ў 2020 годзе на першым жаночым форуме, што, калі жанчынам трэба сказаць сваё слова, яны гавораць яго гучна і цвёрда. І слова гэта вельмі важкае. Безумоўна, хацелася б, каб такой неабходнасці не было, а мы больш праводзілі мерапрыемствы, прысвечаныя добрым нагодам. Але, паверце, пры неабходнасці наш саюз і кожная жанчына будуць гатовыя, як сказаў кіраўнік дзяржавы, ісці і абараняць Радзіму».

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.