Вы тут

Чарвякоў: На 2023 год пастаўлена канкрэтная задача — эканоміка павінна расці


На 2023 год пастаўлена канкрэтная задача — эканоміка павінна расці. Пра гэта заявіў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў падчас пасяджэння выніковай калегіі ведамства, паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.


Фота: БелТА.

Кіраўнік эканамічнага ведамства падрабязна распавёў аб задачах, на вырашэнні якіх засяродзіцца Мінэканомікі ў 2023 годзе. «Першае, пытанні макрапрагназіравання. Неабходна ўзмацніць стратэгічнае развіццё эканомікі за кошт навукова-тэхналагічнага прагнозу. Гэтую задачу вырашае абноўлены праект закона „Аб дзяржаўным прагназаванні“. Яго прыняцце дазволіць узаемаўвязаць асноўныя дакументы планавання — комплексны прагноз навукова-тэхнічнага прагрэсу, Нацыянальную стратэгію ўстойлівага развіцця, праграму пяцігодкі і мэтавыя планы», — сказаў Аляксандр Чарвякоў.

Другое, асноўным інструментам рэалізацыі планавых дакументаў з’яўляюцца дзяржпраграмы. «Наша задача — каб кожны бюджэтны рубель, укладзены ў іх, прыносіў канкрэтны вынік. Таму вельмі важна выбудаваць зваротную сувязь у выглядзе маніторынгу рэалізацыі дзяржпраграм. Для гэтага плануецца распрацаваць лічбавую платформу АІС «дзяржпраграмы», — адзначыў ён.

Трэцяе, развіццё эканамічнай інтэграцыі. «У 2023 годзе работа на пляцоўках інтэграцыйных аб’яднанняў павінна стаць яшчэ больш прадметнай. Сканцэнтруемся на стварэнні ўмоў для паглыблення прамысловай кааперацыі з Расійскай Федэрацыяй, асабліва ў імпартазамяшчальных вытворчасцях», — паведаміў міністр.

Чацвёртае, у знешнім гандлі рэалізуем канцэпцыю «развароту на Усход». «Тут ключавая задача — выбудаваць аптымальныя шляхі лагістыкі. Таксама перспектыўным з’яўляецца выкарыстанне маршрутаў міжнароднага транспартнага калідора Поўнач-Поўдзень. Гэты кірунак актыўна развіваюць Расія, сумесна з Іранам, Казахстанам, Азербайджанам. Нам неабходна ўбудавацца ў гэтую працу», — падкрэсліў кіраўнік Мінэканомікі.

Пятае, прынцыпова важна аператыўна завяршыць перагаворы аб свабодным гандлі паслугамі і інвестыцыях з нашымі ключавымі партнёрамі — Кітаем і СНД. «Задача — выйсці на падпісанне міжнародных дагавораў ужо сёлета. Акрамя таго, неабходна фіналізаваць працу з Турцыяй, гранічна хутка рушыць наперад па новым трэку з ААЭ, вывучыць магчымасць заключэння падобнага пагаднення з Іранам», — адзначыў ён.

Рэзюмуючы, Аляксандр Чарвякоў нагадаў, што кіраўніком дзяржавы і прэм’ер-міністрам пастаўлена канкрэтная задача — эканоміка павінна расці. І на гэта неабходна накіраваць усе намаганні.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.