Вы тут

«Яна адлюстроўвае тое, як можна захаваць мір на нашай зямлі»


Абноўленая Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі адлюстроўвае тое, як можна захаваць мір на беларускай зямлі. Такім меркаваннем у праекце «У тэме» на YouTube-канале БелТА падзяліўся намеснік начальніка факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце — начальнік вучэбна-метадычнага аддзела факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі, кандыдат ваенных навук, палкоўнік Андрэй Багадзель.


Праект абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі быў вынесены на пасяджэнне Савета бяспекі на чале з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у канцы лютага. Было адзначана, што ў адрозненне ад некаторых краін, дзе такія дакументы носяць закрыты характар, у Беларусі праца над гэтым дакументам ідзе адкрыта і публічна.

Адказваючы на пытанне аб пунктах канцэпцыі, Андрэй Багадзель сказаў, што яна па змесце не менш важны дакумент, чым Канстытуцыя. «Канцэпцыя — гэта той дакумент, які рэгламентуе, якім чынам нам неабходна выконваць тыя ці іншыя задачы. Тая ж палітычная, эканамічная, інфармацыйная сферы. А спосаб рэалізацыі вызначаюць зусім іншыя дакументы, якія могуць насіць у тым ліку закрыты характар або быць абмежаванымі ў доступе. Усе павінны дакладна разумець і ўяўляць, куды мы ідзем, да чаго імкнемся, якія ёсць выклікі і пагрозы, што неабходна чакаць. Гэтая дарожная карта адлюстроўвае, якім чынам мы можам захаваць мір на нашай зямлі ва ўсіх гэтых сферах», — падкрэсліў ён.

Андрэй Багадзель прывёў у прыклад санкцыі. «Гэта не што іншае, як эканамічная і палітычная вайна. Мы выдатна разумеем, якім чынам і для чаго яна развязваецца. Калі сёння яшчэ не страляюць гарматы, то гэта не значыць, што на нас глядзяць з мірам і жадаюць нам дабра. А вось канцэпцыя нацыянальнай бяспекі як раз гэта ўсё вызначае і дае нам кірунак, па якім мы павінны ісці. Гэты найважнейшы дакумент будзе прымацца на Усебеларускім народным сходзе», — сказаў на заканчэнне Андрэй Багадзель.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».