Міліцыя будзе дапамагаць у навучанні народнаму апалчэнню. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, паведамляе БелТА.
«Мы прымалі ўдзел у распрацоўцы закона вб народным апалчэнні. Сёння ў Беларусі ёсць закон аб добраахвотным удзеле грамадзян у ахове грамадскага парадку. Гэта нашы добраахвотныя дружыны, якія ёсць на прадпрыемствах, у арганізацыях, якія зарэгістраваныя ў адміністрацыях раёнаў. Што тычыцца апалчэння, то супрацоўнікі міліцыі будуць непасрэдна кіраваць гэтымі людзьмі. У мясцовых органаў улады будуць спісы тых, хто выказаў жаданне добраахвотна забяспечваць бяспеку сваіх дамоў, сваіх родных і блізкіх, бяспеку пэўных аб’ектаў. Міліцыя будзе аказваць дапамогу ў навучанні валоданню зброяй, у навучанні нясенню службы. Жадаючых на сённяшні момант шмат. Народнае апалчэнне можа падпарадкоўвацца не толькі начальніку, напрыклад, раённага аддзела міліцыі, падпарадкоўвацца можна і ўчастковаму інспектару міліцыі, які абслугоўвае той ці іншы ўчастак. Ён будзе кіраваць народным апалчэннем як чалавек, які ведае людзей, яму людзі вераць і за ім пойдуць», — распавёў міністр.
Іван Кубракоў падкрэсліў, што ў Беларусі распрацавана сістэма, якая рэгулюе гэты працэс. «Распрацоўваючы закон, мы бачылі, што адбывалася ва Украіне, калі да крамы падвозілі скрыні са зброяй, якую бралі ўсе, хто хацеў. Зразумела, што зброя трапляла і ў рукі злачынцаў, яе перапрадавалі і гэтак далей. У нас распрацаваны цэлы алгарытм, цэлая сістэма, гэта значыць кожны чалавек будзе правераны. Зброя проста так выдавацца не будзе. Будзе весціся ўлік, каму і што ўручаецца. І той, каму зброя будзе ўручацца, будзе намі правераны. Мы будзем ведаць, прыцягваўся ён раней да крымінальнай адказнасці ці не. Гэта будуць правераныя людзі, і за імі будзе ажыццяўляцца кантроль», — адзначыў ён.
Прэв’ю: БелТА
Сёння гэтаму ўжо ніхто не дзівіцца.
23 мая адзначаўся Сусветны дзень спартыўнай барацьбы.
Прыгажосць — паняцце суб’ектыўнае, і ў кожнага яно сваё.