Мужчына ў Мінску напаў з нажом на міліцыянера, паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.
Учора вечарам у Фрунзенскае РУУС сталіцы ад мінчанкі паступіў трывожны званок з просьбай аб дапамозе. На месца неадкладна выехаў нарад патрульна-паставой службы. Падчас разбору былы муж заяўніцы раптам нанёс супрацоўніку міліцыі нажавыя раненні ў вобласці твару і шыі. Для абароны міліцыянер ужыў табельную зброю на паражэнне і абясшкодзіў нападніка.
На месцы працавала следча-аператыўная група. Туды прыбыў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».