Вы тут

«Будзем мадэрнізаваць цяплічныя гаспадаркі для забеспячэння таннай гароднінай»


Будзем будаваць і мадэрнізаваць цяплічныя гаспадаркі для забеспячэння гароднінай па даступных цэнах. Пра гэта распавёў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падчас нарады ў пытаннях развіцця цяплічнай вытворчасці ў ААТ «Дарорс», паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

Раман Галоўчанка адзначыў, што нарада сабрана для таго, каб акрэсліць вынікі выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы па забеспячэнні краіны цяплічнай прадукцыяй па даступных цэнах у міжсезонне.

«Гадавыя аб’ёмы вытворчасці істотна перавышаюць патрэбы ўнутранага рынку, але мае месца нераўнамернасць. У развіццё даручэння Прэзідэнта была пастаўлена задача дасканала вывучыць пытанне таго, як з найменшымі выдаткамі і аптымальнай тэхналагічнасцю можна вырашыць гэтае пытанне. Ёсць навуковая база і суправаджэнне, усё можна рэалізаваць, пытанне толькі ў эканамічнай эфектыўнасці і рэнтабельнасці. Зараз мы пашыраем плошчы, фарміруюцца планы па будаўніцтве і мадэрнізацыі цяплічных гаспадарак краіны. Акрамя гэтага, працягваецца пошук новых тэхналагічных рашэнняў для павелічэння эфектыўнасці», — сказаў кіраўнік урада на адкрыцці нарады.

Да пачатку пасяджэння прэм’ер-міністр наведаў цяпліцы і азнаёміўся са спосабамі вырошчвання клубніц, перцу, баклажанаў, агуркоў, таматаў, зеляніны. Таксама Раману Галоўчанку прадэманстравалі цяпліцу з кветкамі, дзе вырошчваецца 28 гатункаў руж.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.