Вы тут

Малады кітаец здымае кветкавае відэа на сугор’і Тыбета


Чжэн Чуаньцзя з горада Цзуньі, што ў правінцыі Гуйчжоў (Паўднёва-Заходні Кітай), стаў блогерам на кітайскай відэапляцоўцы Bilibili. Ён спецыялізуецца на здымках рэдкіх кветак у Тыбецкім аўтаномным раёне, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


З 2019 года Чжэн Цзячуань пачаў працаваць кухарам у тыбецкім горадзе Ньінгчы. У вольны час ён часта паднімаецца ў горы і здымае відэа дзікіх горных кветак. На платформе Bilibili Чжэн Чуаньцзя дзеліцца са сваёй аўдыторыяй прыгажосцю рэдкіх раслін.

Ён пабываў у некалькіх гарадах Тыбета, у тым ліку Ньінгчы, Шаньнане і Шыгацзе, і зняў сотні відэа аб самых рэдкіх кветках Тыбета, уключаючы сюрэю бавоўнаносную, рабарбар высакародны і меканопсіс. Створаны ім блог карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод інтэрнэт-карыстальнікаў і ўжо сабраў амаль 400 тысяч лайкаў.

Чжэн Чуаньцзя падзяліўся сваімі планамі на будучыню. Ён адзначыў, што будзе працягваць займацца сваім хобі і з дапамогай камеры паказваць шырокай публіцы ўнікальную прыгажосць Тыбета.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.