Вы тут

Лукашэнка аб уступленні ў ШАС: Мы паставілі перад сабой амбіцыйную мэту


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Мінску правёў рабочую сустрэчу з Генеральным сакратаром Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Чжан Мінам. Гэта ўжо іх другая сустрэча. Беларускі лідар і генеральны сакратар ШАС сустракаліся ў верасні 2022 года напярэдадні саміта Арганізацыі ў Самаркандзе.


Прэзідэнт падзякаваў генсеку і сакратарыяту ШАС за работу, якая праводзіцца ў адносінах да Беларусі, якую на мінулым саміце фактычна прынялі ў сям’ю Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. «Вы ведаеце нашу мэту. Для таго, каб юрыдычна стаць паўнапраўным членам Шанхайскай Арганізацыі Супрацоўніцтва, у Беларусі павінны быць праведзены пэўныя юрыдычныя працэдуры. Мы павінны далучыцца да тых рашэнняў, якія былі прыняты раней Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва. Мы паставілі перад сабой амбіцыйную мэту — прайсці гэты шлях на працягу гэтага года да саміту ў Дэлі. Гэта хуткі тэмп, сур’ёзны тэмп, але калі вы нас падтрымаеце, гэта будзе добры досвед для іншых», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён заўважыў, што будучы назіральнікам у ШАС, Беларусь сур’ёзна рыхтавалася да ўступлення ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. «Таму мы адназначна зможам па тэрмінах укласціся да чэрвеня, да таго моманту, як у Дэлі мы зноў сустрэнемся», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы, — «Нашы мэты вы ведаеце, нашы магчымасці таксама вядомыя ўсім членам ШАС. Я адзінае хацеў бы спытаць, ці ёсць у вас якія-небудзь насцярожанасці ці пытанні да Беларусі ў працэсе нашага юрыдычнага ўступлення ў Арганізацыю», — сказаў Прэзідэнт.

Чжан Мін падкрэсліў, што гэта яго першым візіт у Беларусь. Ён падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за гасціннасць і цеплыню, аказаную дэлегацыі ШАС. Ён прызнаўся, што ў яго засталіся добрыя ўражанні ад папярэдняй сустрэчы з беларускім лідарам, на якой яны абмяркоўвалі пытанні далучэння Рэспублікі Беларусь у ШАС.

Наша краіна ўдзельнічае ў ШАС з 2010 года ў статусе партнёра па дыялогу і з 2015 года — у статусе назіральніка. 16 верасня 2022 года на палях пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС у Самаркандзе было падпісана рашэнне аб пачатку працэдуры ўступлення Рэспублікі Беларусь у члены Арганізацыі.У лістападзе 2022 года беларускім бокам распрацаваны алгарытм па ўступленні ў ШАС у паскораным фармаце. 17 студзеня 2023 года на пасяджэнні Савета нацыянальных каардынатараў Арганізацыі падпісаны Пратакол па выніках кансультацый упаўнаважаных прадстаўнікоў дзяржаў — членаў ШАС з упаўнаважаным прадстаўніком Беларусі. Гэтым дакументам афіцыйна запушчана працэдура далучэння нашай краіны. 9 лютага 2023 года падпісаны ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 31, якім адобраны праект Мемарандума аб абавязацельствах Беларусі ў мэтах атрымання статусу дзяржавы — члена ШАС. Беларусь актыўна выступае за ўмацаванне эканамічнага вымярэння ШАС у якасці важнейшага фактару стабільнасці ў еўразійскім рэгіёне. 

Па хуткасці прыняцця рашэння было беспрэцэдэнтна

У размове з журналістамі генсек Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва падкрэсліў, што пасля дзвюх сустрэч з Прэзідэнтам у яго склалася ўражанне, што беларускі бок надае вялікую ўвагу далучэнню да ШАС і завяршэнню гэтай працэдуры. «Беларускія намаганні ў гэтым напрамку заслужылі вялікую ўвагу з боку членаў-дзяржаў ШАС. Усе дзяржавы-члены гэтай арганізацыі пры каардынуючай ролі сакратарыята пачалі працаваць над пытаннем далучэння Беларусі. І за два месяцы было прынята рашэнне аб старце працэдуры далучэння. Па хуткасці прыняцця рашэння было беспрэцэдэнтна. Гэта сведчыць аб тым, што ўсе дзяржавы-члены вельмі цэняць, што беларускі бок падзяляе каштоўнасці і прынцыпы ШАС, і на працягу многіх гадоў у якасці назіральніка адыгрываў важную ролю ў супрацоўніцтве ў рамках ШАС», — сказаў Чжан Мін. Па яго словах, за мінулыя некалькі месяцаў беларускі бок сумесна з усімі членамі-дзяржавамі ШАС і сакратарыятам правёў вялікую работу і зрабіў вялікія намаганні па каардынацыі і прасоўванні працэдуры далучэння. Пад старшынствам Індыі ўсе дзяржавы-члены ШАС разгледзелі і абмеркавалі гэтую тэму. На гэты момант разгляд і абмеркаванне яшчэ вядзецца. 

«Хачу адзначыць, што ўклад, які Беларусь на працягу многіх гадоў уносіла ў арганізацыю, прызнаны ўсімі дзяржавамі-членамі, і яны вельмі гэта цэняць», — заявіў генсек Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. 

ШАС з’яўляецца адной з апор шматпалярнага свету

Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік у размове з журналістамі заўважыў, што Беларусь на ўсіх этапах актыўна ўдзельнічала ў рабоце ШАС і ў якасці партнёра для дыялога, і ў якасці назіральніка. Наша краіна актыўна ўдзельнічае ва ўсіх асноўных вымярэннях дзейнасці Арганізацыі: палітыка-дыпламатычным, гандлёва-эканамічным і культурна-гуманітарным, а таксама ў ваенным супрацоўніцтве. У 2022 годзе на долю дзяржаў ШАС прыпадала амаль 70 працэнта ўсяго тавараабароту Рэспублікі Беларусь. Па словах міністра, гэта лічба пацвярджае важнасць развіцця эканамічнага вымярэння ўзаемадзеяння нашай краіны з ШАС. «Мы бачым вялікія перспектывы, вялікі патэнцыял гэтага супрацоўніцтва і разлічваем актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх вымярэннях не толькі ў гандлі, але і ў прамысловай кааперацыі, зараз на парадак дня арганізацыі выходзяць пытанні прамысловасці, энергетыкі, ёсць міжбанкаўскае ўзаемадзеянне,. Фармуюцца альтэрнатыўныя варыянты разлікаў, якія вельмі важныя для пераадолення незаконных абмежавальных мер, якія прымяняюцца краінамі Захаду. Праводзіцца вялікая работа ў сферы транспарту і выбудоўвання транзітна-лагістычных ланцужкоў, неабходных для падтрымання неабходнага ўзроўню гандлю і эканамічнага ўзаемадзеяння паміж краінамі», — расказаў Сяргей Алейнік.

Міністр замежных спраў падкрэсліў, што сённяшні статус Беларусі ў якасці назіральніка не дае магчымасці паўнацэнна ўдзельнічаць ва ўсіх фарматах Арганізацыі. Напрыклад, савет міністраў замежных спраў уключае толькі прадстаўнікі дзяржаў-членаў. Гэта датычыцца і іншых фарматаў у іншых галінах. «Таму паўнапраўнае членства шырэй адкрые для нас дзверы і дазволіць больш эфектыўна ўдзельнічаць ва ўсіх фарматах працы. І мы бачым у гэтым сур’ёзныя перпектывы не толькі для эканамічнага супрацоўніцтва, але і для палітыка-эканамічнага ўзаемадзеяння. Гэта важна, таму што ШАС з’яўляецца адной з апор шматпалярнага свету. І вельмі важна быць уцягнутымі ў працэсы ўмацавання шматпалярнасці з пазіцыі Шанхайскай Арганізацыі Супрацоўніцтва», — растлумачыў ён. 

Як заўважыў Сяргей Алейнік, многія ініцыятывы, якія вылучаліся Прэзідэнтам Беларусі, былі падтрыманы. У прыватнасці, правядзенне сумеснага саміту АДКБ і ШАС па сітуацыі ў Афганістане ў 2021 годзе. «Гэта добры прыклад таго, як беларускія ініцыятывы знаходзяць сваё адлюстраванне ў дзейнасці Арганізацыі. Таму наша паўнапраўнае членства ў ШАС надасць імпульс не толькі нашаму ўзаемадзеянню ў цэлым, але і з дзяржавамі-членамі арганізацыі. З усімі мы падтрымліваем добрыя сяброўскія адносіны, якія носяць партнёрскі і ў некаторых выпадках стратэгічны характар», — кантставаў міністр. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».