Вы тут

З наступнага навучальнага года ў Беларусі ўвядуць другі элемент школьнай формы


З наступнага навучальнага года ў Беларусі ўвядуць другі элемент школьнай формы. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец на выніковай калегіі камітэта адукацыі Мінгарвыканкама, якая праходзіць у сталічнай гімназіі № 41, паведамляе БелТА.


«Безумоўна, адным з сур’ёзных момантаў выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца ўведзены ў мінулым годзе адзіны элемент школьнай формы. Сёння школьнікі з задавальненнем выкарыстоўваюць яго і эмблемы школ. Практычна ўсе школы цалкам адаптаваліся да новаўвядзення. Выкананне школьнага стандарту і дзелавога стылю з’яўляецца абавязковым для ўсіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. У гэтым годзе, мы лічым, усе школы дапоўняць абраны элемент формы другім элементам. Гэта будзе прыводзіць да аднастайнасці і разумення — як у бацькоў, так і навучэнцаў — прыналежнасці да канкрэтнай установы агульнай адукацыі», — распавёў Андрэй Іванец.

Выбіраць другі элемент формы, як і летась, будуць самі школы. «Напрыклад, калі летась школа выбрала камізэльку, то сёлета можна будзе дапоўніць яе, напрыклад, штанамі, альбо белай кашуляй, альбо гальштукам. Тут мы не абмяжоўваем у выбары. Бацькі разам з настаўнікамі павінны правесці шырокае абмеркаванне», — растлумачыў міністр.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».