Вы тут

Завалей азнаёміўся з забеспячэннем дашкольнай адукацыяй у Чонкаўскім сельсавеце


На Гомельшчыне працягваецца практыка рэканструкцыі карпусоў былых аздараўленчых лагераў пад неабходныя для густанаселенай сельскай мясцовасці аб'екты дашкольнай адукацыі. Падчас работы ў выбарчай акрузе на тэрыторыі Гомельскага раёна дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Завалей азнаёміўся з тым, як вырашаецца пытанне забеспячэння насельніцтва дашкольнай адукацыяй на тэрыторыі Чонкаўскага сельскага Савета.


У зоне адказнасці парламентарыя — населеныя пункты Добрушскага раёна і 15-і сельскіх Саветаў Гомельскага. Штомесяц падчас работы ў выбарчай акрузе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сустракаецца з жыхарамі аграгарадкоў і вёсак, працоўнымі калектывамі, наведвае сацыяльна значныя аб'екты вясковай інфраструктуры.

Чонкі — спадарожнік Гомеля. Пасёлак актыўна развіваецца ў плане жыллёвай забудовы. Таму на асаблівым кантролі мясцовых уладаў — інфраструктура аб'ектаў адукацыі. Тры гады таму на тэрыторыі Чонкаўскага сельсавета ўпершыню ў рэгіёне быў адкрыты новы дзіцячы сад на 65 месцаў «Вясёлка-град». Ён узнік на месцы рэканструяванага корпуса былога дзіцячага аздараўленчага лагера «Чонкаўскі бор». Тады за дзевяць месяцаў абнавілі і цалкам перапланавалі пакоі для груп, асобныя спальныя пакоі, спартыўна-музычную залу, невялікую колькасць службовых памяшканняў. На будаўніцтва «Вясёлка-града» выдаткавалі 1,5 мільёна рублёў. Актыўна ў падрыхтоўку да адкрыцця новай дашкольнай установы ўключыліся прадпрыемствы раёна: набылі спартыўнае абсталяванне, горкі, сенсорныя дарожкі, сухі басейн, дывановыя пакрыцці.

Між тым ужо на момант адкрыцця новага дзіцячага садка было вядома: новы аб'ект вырашае праблему недахопу месцаў часткова. Для развіцця дашкольнай адукацыі ў Чонках кіраўніцтвам рэгіёна перад будаўнікамі была акрэслена новая задача — рыхтавацца ў далейшым да рэканструкцыі яшчэ двух санаторных карпусоў пад дашкольную ўстанову.

Цяпер атрыманы вопыт будзе прыменены зноў. У рамках новай інвестыцыйнай праграмы рэгіёна выдаткаваны сродкі на адкрыццё другога корпуса дзіцячага садка «Вясёлка-град». Такім чынам праблема недахопу месцаў для дашкалят у Чонках будзе поўнасцю вырашана.

— Па меры пашырэння новага мікрараёна жылой забудовы і росту колькасці жыхароў сельсавета зноў паўстала праблема недастатковай колькасці месцаў у дашкольных установах. Звярталіся з ёй выбаршчыкі і падчас маіх асабістых прыё-
маў, — распавёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Завалей. — Цяпер мы можам казаць аб тым, што пытанне блізкае да вырашэння. Пачынаецца рэканструкцыя яшчэ аднаго корпуса аздараўленчага лагера. Пасля яе завяршэння дзіцячы садок атрымае яшчэ 60 месцаў для дашкольнікаў.

Ігар Завалей разам з загадчыкам дзіцячага садка «Вясёлка-град» Аленай Драбянковай і старшынёй Чонкаўскага сельвыканкама Аляксеем Кобзаравым наведаў памяшканне, дзе ўжо пачаліся падрыхтоўчыя работы перад рэканструкцыяй будынка.

Праект новага корпуса аналагічны дзеючай дашкольнай установе з некаторымі дапаўненнямі. Як цяпер арганізавана работа «Вясёлка-града», ацаніла Алена Драбянкова.

— Створаныя ўмовы не толькі дазваляюць дзецям усебакова развівацца, але і дапамагаюць умацоўваць здароўе. Бо мы знаходзімся ва ўнікальным курортным месцы, — звярнула ўвагу кіраўнік дзіцячага садка. Яна адзначыла, што пытанняў з падвозам дзяцей не ўзнікае.

Новы корпус дашкольнай установы плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ўжо першага верасня бягучага года.

Як адзначыла начальнік аддзела адукацыі Гомельскага райвыканкама Алена Кавалёва, працягваецца работа па стварэнні дадатковых месцаў ва ўстановах адукацыі ў населеных пунктах, якія актыўна развіваюцца і забудоўваюцца. Так, сёння распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя на капітальны рамонт будынка Раманавіцкай сярэдняй школы, выконваюцца работы па ўстаноўцы сістэмы кантролю і кіравання доступам у 13 установах адукацыі для бяспечнага знаходжання навучэнцаў. Наогул за апошнія тры гады на тэрыторыі Гомельскага раёна былі капітальна адрамантаваны 10 устаноў адукацыі. Для бяспекі дзяцей у 40 установах адукацыі раё-
на ўстанавілі ручныя сістэмы трывожнай сігналізацыі.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».