Вы тут

Лукашэнка падпісаў закон аб узмацненні адказнасці за злачынствы супраць дзяржавы


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 сакавіка падпісаў закон «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Асноўная мэта дакумента — узмацненне процідзеяння злачынствам экстрэмісцкай (тэрарыстычнай) і антыдзяржаўнай накіраванасці.

Законам прадугледжваецца распаўсюджванне крымінальнай адказнасці за здраду дзяржаве, якую здзейсніла службовая асоба, на ўсіх асоб, якія займаюць дзяржаўныя пасады. Пры гэтым за здраду дзяржаве, якую здзейсніла службовая асоба або ваеннаслужачым, уводзіцца магчымасць прымянення выключнай меры пакарання — смяротнага пакарання.

За шэраг злачынстваў антыдзяржаўнай накіраванасці ўстанаўліваецца дадатковае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры да 50 тыс.базавых велічынь. Дадзеная мера закліканая забяспечыць безумоўнае пакрыццё шкоды, нанесенай такімі дзеяннямі, і пазбаўленне сродкаў у асоб, якія іх учынілі, для працягу злачыннай дзейнасці.

Уводзіцца крымінальная адказнасць за прапаганду тэрарызму, дыскрэдытацыю Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, ваенізаваных арганізацый і парушэнне патрабаванняў па абароне дзяржаўных сакрэтаў.

З трох да дзесяці сутак павялічваецца тэрмін затрымання асоб, якія падазраюцца ў здзяйсненні здрады дзяржаве, змове ці іншых дзеяннях з мэтай захопу дзяржаўнай улады, шпіянажы і агентурнай дзейнасці, Што неабходна для забеспячэння максімальна якаснага правядзення аператыўна-следчых мерапрыемстваў па адпаведных справах.

Адначасова прадугледжваецца вызваленне ад крымінальнай адказнасці асоб, якія ажыццяўлялі падрыхтоўку да нападу на ўстановы, якія карыстаюцца міжнароднай абаронай, або да здзяйснення дыверсіі, але якія адмовіліся ад сваіх намераў і якія аказалі садзейнічанне ў прадухіленні названых злачынстваў.

Таксама ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс уносяцца асобныя карэкціроўкі, абумоўленыя практыкай яго прымянення.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?