Вы тут

Сі Цзіньпін прынёс прысягу на вернасць Канстытуцыі


Сі Цзіньпін, які сёння быў абраны старшынёй КНР і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета КНР, прынёс прысягу на вернасць Канстытуцыі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гэта адбылося падчас першай сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (УСНП, вышэйшы орган заканадаўчай улады Кітая) 14-га склікання, якая праходзіць у кітайскай сталіцы ў Доме народных сходаў у Пекіне. Рашэнне было прынята дэпутатамі аднагалосна. Намеснікам старшыні КНР абраны Хань Чжэн, які зараз займае пасаду першага віцэ-прэм’ера кітайскага Дзяржсавета.

Сі Цзіньпін у 2012 годзе стаў генеральным сакратаром ЦК КПК, а ў 2013-м і 2018-м гадах — старшынёй КНР і, адпаведна, паводле існуючай традыцыі, старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета КНР. На XIX і ХХ з’ездах КПК (у 2017-м і 2022-м гадах) Сі Цзіньпін быў пераабраны генеральным сакратаром ЦК кампартыі.

Старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 14-га склікання быў абраны Чжаа Лэцзі. Таксама былі абраныя 14 намеснікаў старшыні ПК УСНП. Сярод іх — Лі Хунчжун, Ван Дунмін, Сяа Цзэ, Чжэн Цзяньбан, Дзін Чжунлі, Хаа Мінцзынь, Цай Дафэн, Хэ Вэй, У Вэйхуа, Тэ Нін, Пэн Цінхуа, Чжан Цінвэй, Лазан Джамсан і Шахрат Закір. Лю Цы быў абраны адказным сакратаром ПК УСНП.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».