Вы тут

Як не згарэць на працы. Эмацыйнае выгаранне — сімптомы і тэст


Яшчэ, здавалася, учора вы былі напоўненыя энтузіязмам. А ўжо сёння адчуваеце сябе знясіленым. Новыя ідэі ўжо не так цешаць, сіл становіцца менш, запал згасае. Чаму мы «перагараем» на працы? А ўсё проста. Прафесійнае выгаранне ўзнікае і развіваецца на фоне хранічнага стрэсу. Гэта азначае, што назапашваецца негатыў, якому няма выйсця. Чаму арганізм рэагуе стомленасцю і абыякавасцю? Таму што мэта эмацыйнага выгарання — сэканоміць энергію, якой чалавек шмат траціць пры празмернай эмацыйнай уключанасці. Такім чынам арганізм вам нагадвае, што пара адпачыць.

Дык як правільна карыстацца ўласнымі рэсурсамі, каб пазбегнуць гэтай праблемы і захаваць высокую прадуктыўнасць?


Адна з самых частых прычын выгарання — абясцэньванне. Такое здараецца, калі супрацоўнік не бачыць, дзеля чаго ён працуе, не разумее мэты і не адчувае сябе неабходным. З’яўляецца адчуванне марнасці і яго працы, і яго самога.

Чыннікі выгарання дзеляцца на 2 тыпы. Вызначыце свой тып:

Вонкавыя чыннікі:

  • Нагрузкі звыш нормы, напружаны графік працы, нізкі заробак.
  • Рабочыя канфлікты, нездаровая атмасфера ў камандзе.

Унутраныя чыннікі:

  • Гіпераадказнасць: Я павінен зрабіць правільна, своечасова, ідэальна, ціск аўтарытэту: прэстыжнае месца працы, адказнасць перад дырэктарам.
  • Перакананні: Я павінен шмат працаваць, праца гэта звышкаштоўнасць, яна заўсёды на першым месцы.
  • Страх не апраўдаць надзеі кіраўніка.
  • Адсутнасць умення пераключацца з працы на адпачынак.

Сімптомы выгарання:

  • Знясіленне;
  • Псіхалагічная адлучанасць;
  • Негатыў ці нават цынізм у адносінах да працы;
  • Жыццё не прыносіць радасці, а праца — задавальнення;
  • Няма сіл выконваць працоўныя абавязкі;
  • Няма жадання і сіл рабіць штосьці пасля працы, акрамя як ляжаць у ложку і глядзець у адну кропку (ці ў экран тэлефона);
  • Няма апетыту і паўнавартаснага сну;
  • Не хочацца мець зносін з калегамі, сябрамі;
  • Павышанае імкненне праявіць сябе ў справе; дакучлівае жаданне самасцвердзіцца; энтузіязм; узяцце на сябе празмернай адказнасці;
  • Празмерная стараннасць у працы, узмоцненая актыўнасць, няздольнасць пераключыцца і адпачыць ад працы;
  • Ігнараванне ўласных патрэб, праблемы са сном і харчовымі паводзінамі;
  • З’яўляюцца трывога, паніка і нервовасць;
  • Фокус увагі толькі на працы;
  • Адмаўленне праблем, нецярпімасць, успрыманне супрацоўнікаў як дурных, лянівых, патрабавальных або недысцыплінаваных.

Лепш распазнаць выгаранне ў самым пачатку, калі для аднаўлення трэба толькі вярнуць баланс паміж працай і адпачынкам.

Эмацыйнае выгаранне непазбежна выяўляецца і фізічна. Чалавек пачынае часцей хварэць, таму што цела спрабуе такім чынам адпачыць. З’яўляецца раздражняльнасць, апатычны стан, нежаданне кантактаваць з іншымі людзьмі, таму што гэта таксама марнаванне энергіі. З’яўляецца незадаволенасць сабой: «Я бескарысны», «У мяне нічога не атрымліваецца», «Я бяздарны».

Памятайце: адпачынак і клопат пра сябе такія ж абавязковыя, як, напрыклад, прыём лекаў. Пагарджаць імі не трэба.

Тэст на эмацыйнае выгаранне. Праверце сябе:

  • Вы ўвесь час адчуваеце сябе стомленым;
  • Вы не можаце сканцэнтравацца;
  • Сталі горш працаваць;
  • Увесь час чымсьці занятыя, але няма адчування карысці ад зробленага;
  • Вы ўвесь час незадаволеныя, лёгка раздражняецеся;
  • Вам складана пачаць нешта рабіць;
  • Горш сілкуецеся, часцей ужываеце алкаголь;
  • Вы перасталі клапаціцца пра сябе, пагоршылася здароўе.

Калі вы адзначылі ў гэтым спісе больш за пяць пунктаў, рэкамендуем вам змяніць свой рэжым працы і заняцца сабой.

Як лячыць эмацыйнае выгаранне? Можа,справа ў тым, што вы турбуецеся, што недастаткова добра спраўляецеся з працай? Тады трэба сфармуляваць, што для вас значыць добра спраўляцца з працай, якія крытэрыі вы да сябе прад’яўляеце. Падумайце, ці можа адзін чалавек усё гэта рабіць, магчыма, яму спатрэбіцца цэлая каманда? Калі задач занадта шмат, змена стаўлення да іх мала дапаможа. Трэба прыдумаць, як іх скараціць, што можна дэлегаваць членам каманды. Варта даведацца, як такія праблемы вырашаюць іншыя.

Займайцеся справамі, якія робяць вас шчаслівым. Прааналізаваць, што забірае вашу энергію, а што павялічвае. Хутчэй за ўсё, гэта простыя рэчы, якія мы адкладаем на потым, а на першае месца ставім, як лічым, важнейшыя — працу і тэрміновыя справы. Падумайце, што вас радуе ў жыцці, што дае энергію. Гэта зменшыць трывожнасць і вызваліць больш часу для сябе. Паспрабуйце адпачыць і пераключыцца на заняткі, якія даюць вам пазітыўныя эмоцыі.

Больш клапаціцца пра сябе і свой арганізм: дадайце фізічныя нагрузкі, павялічце час і якасць сну. Спорт дапамагае аднавіць энергію — схадзiце ў басейн, на ёгу, пагуляйце на свежым паветры. Гэта дапаможа адчуваць сябе больш энергічным і лепш спраўляцца з нагрузкай.

Прааналізуйце, што правакуе ў вас стрэс. Вы ўмееце пераключацца з працы на спакойны адпачынак? Ці праблема ў тым, што ў вас няма хобі і вы не ўмееце адпачываць? Што адбываецца з вашымі асабістымі межамі — ці ўмееце вы казаць не, ці можаце адмовіць, калі стаміліся? Прасцей кажучы, навучыцеся адстойваць свае жаданні.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: Pexels.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.