Вы тут

У Сіньцзяне знайшлі канькі, якім звыш 3000 гадоў


Канькі, зробленыя з костак жывёл больш чым тры тысячы гадоў таму, былі ўпершыню знойдзены ў Кітаі на месцы археалагічных раскопак у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне (Паўночна-Заходні Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Па словах навуковага супрацоўніка Сіньцзянскага інстытута культурных рэліквій і археалогіі і кіраўніка археалагічнай групы Жуань Цюжуна, канькі былі знойдзены ў вялікім пахаванні, датаваным ХVI-XV стагоддзямі да н.э. ў павеце Нілка Ілі-Казахскай акругі, дзе ў 2019 годзе пачаліся раскопкі.

Археолагі вызначылі, што канькі зроблены з костак буйной рагатай жывёлы і коней, а іх форма і структура амаль такія ж, як у іх аналагаў, знойдзеных у Еўропе. Гэтае адкрыццё пацвярджае раннія рэгіянальныя абмены ў Еўразіі і дае каштоўныя матэрыялы для вывучэння паходжання катання на каньках у Кітаі, дадаў Жуань Цюжун.

Акрамя таго, на месцы пахавання былі знойдзены дзясяткі драўляных дэталяў транспартных сродкаў, у тым ліку 11 суцэльных драўляных колаў, а таксама сотні фрагментаў керамічных вырабаў, каменных прыладаў, костак жывёл і вырабаў з бронзы.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.