Вы тут

Лукашэнка 12-13 сакавіка здзейсніць афіцыйны візіт у Іран


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12-13 сакавіка здзейсніць афіцыйны візіт у Іран, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: БелТА.

У Тэгеране кіраўнік беларускай дзяржавы правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі. Раней, у час сустрэчы на палях саміту ШАС у Самаркандзе 16 верасня 2022 года, лідары дзвюх краін даручылі знешнепалітычным ведамствам інтэнсіфікаваць адносіны і правесці іх рэвізію.

Галоўнай тэмай перагавораў у Тэгеране стане развіццё ўзаемадзеяння па ўсім спектры двухбаковых адносін з акцэнтам на гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Сустрэча прэзідэнтаў пройдзе ў вузкім і пашыраным складах з удзелам членаў дэлегацый. Бакі абмяркуюць рэалізацыю праектаў у сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту і лагістыкі. Асобная ўвага будзе ўдзелена сітуацыі ў рэгіёне і ў свеце ў цэлым.

Па выніках перагавораў будзе падпісаны шэраг міжнародных дакументаў па развіцці адносін у сферах узаемнага інтарэсу.

У час афіцыйнага візіту ў Іран Аляксандр Лукашэнка таксама правядзе сустрэчы з першым віцэ-прэзідэнтам Махамадам Махберам, старшынёй Сходу ісламскага савета Махамадам-Багерам Галібафам і вярхоўным лідарам Ірана Алі Хаменеі.

Адной з цэнтральных падзей візіту стане падпісанне комплекснай дарожнай карты ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іранам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».