Вы тут

Бясплатную прававую дапамогу можна атрымаць 15 сакавіка


Рэспубліканская дабрачынная акцыя, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі, дае магчымасць беларусам і гасцям краіны 15 красавіка атрымаць бясплатную прававую дапамогу па пытаннях, звязаных са здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў. А натарыусы кантор і бюро сталічных раёнаў (Заводскага, Савецкага, Кастрычніцкага) прапануюць наведвальнікам бясплатныя юрыдычныя кансультацыі яшчэ і 17 сакавіка — з нагоды ўтварэння гэтых раёнаў. 


Цягам усяго працоўнага дня 15 сакавіка любы жадаючы зможа звярнуцца ва ўсе натарыяльныя бюро і канторы краіны асабіста, пазваніць па тэлефону ці звязацца з натарыусам праз месэнджар, каб пракансультавацца па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, абазначыў Юрый Лукашэвіч, прэс-сакратар беларускай натарыльянай палаты:

— Спецыялісты патлумачаць, напрыклад, як аформіць спадчынныя правы, скласці тэстамент, засведчыць шлюбны дагавор, а таксама падкажуць, як дзейнічаць, каб вырашыць іншыя праблемныя пытанні. Летась у Дзень Канстытуцыі за бясплатнай дапамогай звярнулася амаль 5,3 тысячы чалавек. А ўсяго за 2022-і ў межах рэспубліканскіх і рэгіянальных акцый натарыусы пракансультавалі больш за 32 тысячы грамадзян.

Поўны спіс натарыяльных кантор і бюро, а таксама час іх працы і адрасы можна знайсці на сайце Беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле «Знайсці натарыуса». Акрамя найбольш частых пытанняў пра тое, як скласці тэстамент ці аформіць спадчыну, натарыусы могуць дапамагчы разабрацца, як падзяліць маёмасць, забяспечыць пісьмовыя доказы, скласці дагавор дарэння нерухомай маёмасці, прадаставіць электронныя дакументы для дзяржрэгістрацыі юрыдычных асоб ці індывідуальных прадпрымальнікаў і шмат што іншае, удакладніў прэс-сакратар.

Натарыусы Брэсцкай вобласці 15 сакавіка таксама адкажуць на пытанні, якія датычацца натарыяльных дзеянняў. Аднак з 14.00 да 16.00 у Брэсцкай абласной натарыяльнай палаце па адрасе г. Брэст, вул. Міцкевіча, 3 наведвальнікам абяцаюць адказаць на пытанні, якія ў тым ліку выходзяць за межы кампетэнцыі натарыусаў. Грамадзянам прапануюць пракансультавацца і па праблемах, якія датычацца адвакатаў, органаў прымусовага выканання, ЗАГСаў, упраўлення фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Для гэтага трэба папярэдне запісацца па нумары 8(0162) 212529.

Мэта такіх дабрачынных акцый — забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне ўзроўню прававой культуры і свядомасці насельніцтва.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».