Вы тут

Семяняка пра законапраект аб УНС: Гэта беларускае слова ў дзяржбудаўніцтве


У праекце БелТА «Краіна гаворыць» на тэму «Канстытуцыя і рэферэндум» старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка падзяліўся меркаваннем аб важнасці законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе.


Фота: БелТА

«Мы не ўпісваемся ў нейкія каноны міжнародныя, калі гавораць пра дакладны падзел выканаўчай улады, заканадаўчай і гэтак далей. Тут ёсць элементы і прадстаўнічай улады, і заканадаўчай. І нават у пэўным сэнсе выканаўчай. Гэта наша рэальнасць, гэта наша слова ў дзяржаўным будаўніцтве, гэта наша ментальнасць. Гэта наша традыцыя, гэта наш падыход да яднання грамадства», — сказаў Валянцін Семяняка.

«І ў гэтым плане закон аб УНС, якога ўсе чакалі, які нараджаўся ў вельмі сур’ёзных муках, таму што трэба было знайсці аптымальныя фармулёўкі, разабрацца ў спляценні паўнамоцтваў, дакладна іх размежаваць, каб не было трактавання двайнога, атрымаўся ўсёабдымным, вельмі рацыянальным, зразумелым для ўсіх», — дадаў парламентарый.

«Сёння, сапраўды, мы прыйшлі да таго, што мы разабраліся з паўнамоцтвамі, што можна размеркаваць, а што нельга. Астатняе ўжо знаходзіцца ў полі падзаконных актаў, якія таксама могуць рэгуляваць, грунтуючыся на гэтым вельмі важным, асноватворным законе. Галоўная тэма — выбары — прапісана, механізм работы прапісаны, паўнамоцтвы прапісаны, падзаконныя акты — грунтуючыся на Канстытуцыі і гэтым законе», — рэзюмаваў Валянцін Семяняка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».