Вы тут

Петрышэнка: Атрыманне пашпарта — найважнейшая падзея ў жыцці дзяцей


Атрыманне пашпарта — найважнейшая падзея ў жыцці дзяцей. Пра гэта сказаў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка падчас урачыстай цырымоніі ўручэння пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, перадае БелТА.


Усебеларуская акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!», якая стартавала 13 сакавіка, напярэдадні афіцыйнага свята Асноўнага закона дзяржавы, у Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь, працягвае эстафету па ўсёй краіне. Галоўнымі героямі ўрачыстай цырымоніі ўручэння пашпартоў у Рэспубліканскім доме моладзі сталі новыя паўнапраўныя грамадзяне краіны з усіх рэгіёнаў Беларусі і сталіцы. Свой першы галоўны дакумент і пуцёўку ў дарослае жыццё дзеці атрымалі ад намесніка прэм’ер-міністра Ігара Петрышэнкі і першага сакратара ЦК БРСМ Аляксандра Лук’янава. У падарунак рабяты традыцыйна атрымалі дзяржаўны сцяг і Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

«Гэта мерапрыемства — найважнейшая падзея для 14-гадовых хлопчыкаў і дзяўчынак. Яны атрымліваюць найважнейшы ў сваім жыцці дакумент — пашпарт, які ўвасабляе прыналежнасць да дзяржавы. Кожнае дзіця павінна адчуць, што ў яго ёсць не толькі правы, якімі яно павінна карыстацца, з’яўляючыся грамадзянінам нашай краіны, але і самае галоўнае — ёсць абавязкі, якія яно павінна ў поўнай меры, як гэта прадугледжана Канстытуцыяй і адпаведнымі законамі, рэалізоўваць і выконваць», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Патрыятычная акцыя стартавала ў 2004 годзе па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Толькі па лініі БРСМ сёлета адбудзецца каля 150 урачыстых уручэнняў з удзелам больш як 3 тыс. дзяцей. «Гэтага гонару ўдастойваецца самая лепшая частка нашай моладзі — якія добра вучацца, актывісты, спартсмены, пераможцы алімпіяд, а таксама рабяты, якія з’яўляюцца членамі БРСМ, яны заўсёды займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю ва ўсіх сферах і задаюць тон нашай моладзі. Спадзяюся, гэтая добрая традыцыя будзе працягвацца і ў далейшым. Думаю, гэта падзея напярэдадні Дня Канстытуцыі, які мы адзначаем 15 сакавіка, назаўжды застанецца ў памяці рабят», — падкрэсліў ён.

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».