Вы тут

На Гомельшчыне адновяць імператарскі маршрут


Выпрацаваць якасны турыстычны прадукт, цікавы розным катэгорыям турыстаў, у тым ліку замежным, — такую задачу паставілі перад сабой удзельнікі праекта «Дарогамі Кацярыны». Яго ідэя — стварэнне комплекснага міжнароднага маршруту з акцэнтам на рэальныя факты, звязаныя з імператрыцай Кацярынай ІІ. Праект прэзентавалі на штогадовай дзелавой сустрэчы «Садружнасць-2023» у Бранску.


Падчас падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве рэгіянальны прадстаўнік Агульнанацыянальнага саюза індустрыі гасціннасці ў Бранскай вобласці  Галіна Галакціёнава, намеснік старшыні Кармянскага райвыканкама  Наталля Сідарава і старшыня Гомельскага раённага Савета дэпутатаў  Вікторыя Ладуцька.

Інвестыцыі ў гісторыю

У прыгранічных рэгіёнаў Беларусі і Расіі ёсць усе ўмовы для фарміравання і развіцця турызму як прыярытэтнага напрамку трансгранічнага супрацоўніцтва. Гаворка не толькі аб адкрыцці новых аб'ектаў для адпачынку і аздараўлення, але і аб магчымасці ўмацавання культурна-гістарычных сувязяў паміж беларуска-расійскімі рэгіёнамі. На важнасць паглыблення гэтага кірунку супрацоўніцтва звярнула ўвагу кіраўніцтва саюза «Гандлёва-прамысловая палата Бранскай вобласці». На сустрэчы дадатковае пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі Гомельскі і Кармянскі раённыя Саветы дэпутатаў Гомельшчыны і Гандлёва-прамысловыя палаты Бранска і Смаленска. Гэта стала важкім крокам на шляху ажыццяўлення ўнікальнага ў сваім родзе міжнароднага праекта «Дарогамі Кацярыны». Яго на сустрэчы дзелавых колаў у Бранску прадставіла аўтар ідэі дырэктар установы «Тэрыторыя развіцця — ХХІ стагоддзе» Ірына Багданец. Па яе словах, ідэя стварэння новых турыстычных аб'ектаў узнікла на аснове легенд і гістарычных фактаў аб падарожжы імператрыцы Кацярыны ІІ па тэрыторыі Гомельскага і Кармянскага раёнаў. Менавіта гэтыя два рэгіёны ў межах рэалізацыі праекта «Дарогамі Кацярыны» летась першымі падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Кармянскім і Гомельскім раённымі Саветамі дэпутатаў.

— Міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне ўдзельнікаў праекта дасць магчымасць унесці вялікі ўклад у развіццё тэрыторый і рэгіянальнага турызму, захаваць гісторыка-культурную спадчыну, бо «Дарогі Кацярыны» — гэта не толькі геаграфія маршрутаў, але і новы погляд на тое, што дасталася нам у спадчыну ад гісторыі і вялікіх людзей, — запэўніла Ірына Багданец.

Дарэчы, менавіта з Ірынай Іванаўнай летась на Гомельшчыне змаглі бліжэй пазнаёміцца і пераняць вопыт дзейнасці ўдзельнікі семінараў-трэнінгаў па асновах праектнага менеджменту. Унікальны для паўднёва-ўсходняга рэгіёна маштабны навучальны курс быў арганізаваны Гомельскай абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў. Навучанне прайшлі звыш сарака прадстаўнікоў раёнаў, сярод якіх супрацоўнікі сельвыканкамаў, устаноў культуры, адукацыі, спорту і турызму, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Бралі ўдзел у семінарах-трэнінгах у тым ліку 7 кіраўнікоў ініцыятыўных груп.

Павярнуць тварам да турыстычнай індустрыі

Між тым падпісанае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Кармянскім і Гомельскім раённымі Саветамі дэпутатаў у сферы турызму і распрацоўкі адзінага праекта «Дарогамі Кацярыны» падштурхнула да пашырэння ініцыятывы і стварэння агульнага міжнароднага турыстычнага прадукту «Кацярынінскі шлях». Цяпер ён актыўна развіваецца і пашыраецца дадатковымі маладзёжнымі праектамі. Так, у працяг ідэі вучань Грабаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Гомельскага раёна Арцём Ганчарэнка прапанаваў уласны праект «Ад памяці — да гісторыі, ад гісторыі — да памяці» — распрацоўка прадстаўлена на конкурсе «100 ідэй для Беларусі». Малады чалавек разам з настаўнікамі і навучэнцамі распрацаваў турыстычны маршрут па славутасцях малой радзімы. Грабаўка вядома ўнікальным культурна-гістарычным багажом і так і просіцца заняць сваю нішу ў турыстычнай індустрыі, перакананы школьнік. Па яго задуме знаёмства з гісторыяй фамільнага роду Фашчаў, якому належала Грабаўка з XVІІІ да пачатку XX стагоддзя, адбываецца праз тэатралізаваную пастаноўку. У планах таксама —стварыць інтэрактыўную карту, на якой будуць пазначаны ўсе славутасці мясцовасці. Не больш ні менш, але праект школьніка вырашана таксама ўключыць у маштабны міжнародны турыстычны маршрут «Дарогамі Кацярыны». У межах гэтага ж праекта на тэрыторыях Маркавіцкага і Грабаўскага сельсаветаў з'явіцца таксама новы турыстычны маршрут «Містычнае прыгранічча». Аналагічная праца ахопіць і гістарычныя месцы Кармяншчыны і далей па маршруце ў Бранскай і Смаленскай абласцях Расійскай Федэрацыі.

Праект «Дарогамі Кацярыны» ў Бранску прадставіла аўтар ідэі — жыхарка Гомельскага раёна, дырэктар установы «Тэрыторыя развіцця — ХХІ стагоддзе» Ірына Багданец.

Настальгія і развіццё

Стварэнне ўмоў для развіцця рэгіянальнага турыстычнага патэнцыялу праз узаемадзеянне органаў мясцовага самакіравання — на такі важны кірунак дзейнасці звяртае ўвагу старшыня Гомельскага раённага Савета дэпутатаў Вікторыя Ладуцька, якая таксама з'яўляецца старшынёй Гомельскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў.

— Важная ўмова рэалізацыі на практыцы мер па развіцці турыстычнага комплексу ў Гомельскім раёне — пастаянная ўвага да гэтага кірунку органаў дзяржаўнай улады ўсіх узроўняў, перш за ўсё першаснага і базавага, увагу да існуючых праблем развіцця турыстычнага патэнцыялу. Гомельскі раённы Савет дэпутатаў і Гомельскі райвыканкам, як органы ўлады, зацікаўлены ў развіцці праектаў і ініцыятыў у галіне турызму, якія накіраваны на падтрымку сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна праз рост аб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў сферы турызму, стварэнне новых працоўных месцаў, развіццё новых напрамкаў турыстычнага бізнесу, а таксама ўцягванне прыродных і сельскіх тэрыторый у эканоміку раёна, — падкрэсліла дэпутат.

На яе думку, у раёне адзначаецца пакуль невысокая актыўнасць насельніцтва ў выбары менавіта гэтага кірунку прадпрымальніцтва. Пры тым, што ёсць і вельмі значныя, а галоўнае, перспектыўныя прыклады ў сферы турызму.

— Адзін з важных напрамкаў у гэтай справе — падтрымка ініцыятыў грамадзян, іх мабілізацыя на вырашэнне задач, якія не патрабуюць вялікіх бюджэтных сродкаў або прыцягнення адміністрацыйнага рэсурсу. У раёне ёсць прыклады грамадзянскай актыўнасці жыхароў, дэпутацкага корпуса.

Напрыклад, па ініцыятыве дэпутата Грабаўскага сельскага Савета дэпутатаў і раённага Савета дэпутатаў Таццяны Мацюшэнкі быў распрацаваны і ўжо два гады паспяхова рэалізоўваецца праект «Фальклорна-экалагічны фестываль «Грабаўская вяснянка». У 2021 годзе ініцыятыўнай групай пад кіраўніцтвам дэпутата раённага Савета дэпутатаў Кацярыны Ваўчок была распрацавана грамадзянская ініцыятыва «Турыстычны маршрут «Містычнае прыгранічча». У рамках гэтага праекта праведзены работы па добраўпарадкаванні гістарычных і прыродных аб'ектаў, размешчаных на тэрыторыі Грабаўскага сельсавета, па якіх пракладзены гэты маршрут, — распавяла аб дасягненнях жыхароў Гомельскага раёна Вікторыя Ладуцька.

Як старшыня Гомельскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў Вікторыя Аляксандраўна нагадала, што шырокія магчымасці ў прыцягненні сродкаў на ажыццяўленне ў тым ліку турыстычных праектаў у сельсаветах адкрываюцца пры ўдзеле ў конкурсе грамадскіх ініцыятыў, абвешчаным абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў. Напрыклад, адным з 18 пераможцаў першага абласнога конкурсу стаў праект мабільнага дадатку «Гомельскі раён у тваёй руцэ». Ідэя, якую прапанаваў жыхар Гомельскага раёна, старшыня камісіі па рэгіянальнай палітыцы і ўзаемадзеянні з органамі мясцовага самакіравання Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Станіслаў Сямёнаў, цяпер паспяхова рэалізавана. Гэты дадатак у перспектыве стане выдатным памочнікам турыстам, якія будуць наведваюць Гомельскі раён.

— Лічу, што органы дзяржаўнай улады павінны не толькі падтрымліваць ініцыятывы па развіцці турызму, але і фарміраваць рэгіянальныя кіраўнічыя каманды, аб'ядноўваць вакол сябе мясцовыя супольнасці, бізнес-супольнасць, турыстычныя і некамерцыйныя арганізацыі. Гэта задача павінна вырашацца комплексна, у цесным узаемадзеянні дзяржаўных органаў, прыватнага бізнесу і грамадскіх аб'яднанняў. У паспяховай распрацоўцы, а затым і рэалізацыі ідэй зацікаўлены ўсё. Турызм — не толькі рухавік эканомікі, але і важная частка жыцця людзей, — рэзюмавала старшыня Гомельскага раённага Савета дэпутатаў і старшыня Гомельскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў Вікторыя Ладуцька.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара і з архіва Гомельскага раённага Савета дэпутатаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».