Вы тут

Трэніроўка дзяржорганаў дала дадатковы імпульс для ўмацавання нацбяспекі


Маштабная трэніроўка дзяржаўных органаў надала дадатковы імпульс для далейшага ўмацавання нацыянальнай бяспекі. Аб гэтым у час падвядзення вынікаў журналістам заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, перадае БелТА.


Паводле слоў Аляксандра Вальфовіча, трэніроўка паказала, што сістэма забеспячэння нацыянальнай бяспекі гатова да любых рызык і пагроз. «Разам з тым мерапрыемства выявіла і так званыя слабыя месцы, і гэта нармальна. Паколькі для таго мы і вучымся, каб своечасова ўстараняць існуючыя прабелы, удасканальваць сваю дзейнасць. У выніку гэта дасць магчымасць пазбегнуць памылак у рэагаванні на крытычныя сітуацыі ўжо за межамі вучэбных аўдыторый», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Дзяржсакратар Савета бяспекі адзначыў, што за час, які прайшоў пасля трэніроўкі, праведзены дэталёвы аналіз дзеянняў дзяржорганаў пры розных уводных, вывучаны прапановы па павышэнні эфектыўнасці іх работы. Адпаведныя змяненні будуць унесены ў нарматыўна-прававую базу ў сферы бяспекі.

«Магу з поўнай упэўненасцю сказаць, што праведзеная трэніроўка надала дадатковы імпульс для далейшага ўмацавання нацыянальнай бяспекі, з’яднала нашы сілы, а некаторым ведамства і мясцовым органам улады дала магчымасць глыбей зразумець сваю ролю і месца ў сістэме яе забеспячэння», — рэзюмаваў Аляксандр Вальфовіч.

На базе Ваеннай акадэміі з 7 па 9 лютага прайшла маштабная трэніроўка з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».