Вы тут

МЗС: Беларусь гатова весці раўнапраўны і ўзаемапаважлівы дыялог


Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз пракаментаваў заклік дэпутатаў Еўрапарламента пашырыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі, паведамляе БелТА.


«Дэпутаты Еўрапарламента, які загразнуў у карупцыйных скандалах, павінны займацца праблемамі свайго рэгіёна, якіх больш чым дастаткова. Можна пачаць з сустрэч са сваім насельніцтвам і выбаршчыкамі, калі адрыў ад рэальнасці ўжо такі вялікі, што не дазваляе бачыць бервяна ў сваіх вачах. Калі кампетэнцый недастаткова, то нашы парламентарыі, упэўнены, будуць заўсёды гатовы ў канструктыўнай манеры падзяліцца вопытам», — адзначыў прадстаўнік МЗС.

Ён не сумняваецца, што насельніцтва краін ЕС магло б адкрыць еўразасядацелям вочы на многія рэчы.

Пры гэтым Беларусь гатова весці дыялог, але толькі раўнапраўны і ўзаемапаважлівы. «Мы заўсёды адкрыта аб гэтым гаворым. Таму лепш бы еўрадэпутаты падумалі аб тым, як пасадзейнічаць узаемавыгаднаму супрацоўніцтву суб’ектаў гаспадарання нашых краін, выкараніць татальныя абмежаванні базавага права на свабоду перамяшчэння грамадзян краін ЕС і Беларусі, а таксама аб іншых сапраўды надзённых пытаннях», — сказаў Анатоль Глаз.

Ён чарговы раз падкрэсліў, што аднабаковыя абмежавальныя меры, яны ж санкцыі, з’яўляюцца незаконнымі: «Для любога дасведчанага чалавека відавочна, што гэта інструмент націску, які парушае базавыя правы насельніцтва суверэнных краін, супраць якіх гэтыя меры накіраваны. Час паказаў, што мы можам спакойна і эфектыўна ахоўваць сваіх грамадзян ад еўрапейскіх намаганняў нанесці ім урон».

Палітыка ж еўраструктур, якія ўхіляюцца ад узаемапаважлівага дыялогу і не спрабуюць прапанаваць нічога, акрамя чарговых прымусовых мер у адносінах да незалежнай краіны, тупіковая, упэўнены прадстаўнік беларускага МЗС.

«Шкада, што Еўрапарламент у гэтым кантэксце не займае самастойную пазіцыю. Хоць мы разумеем, што гэтыя беспадстаўныя ярлыкі і заклікі з’яўляюцца адпрацоўкай нечага палітычнага або эканамічнага заказу. Так да гэтага і ставімся», — падкрэсліў Анатоль Глаз.

Ён нагадаў, што на наступным тыдні ў Беларусі будуць успамінаць сапраўды трагічную для краіны і сімвалічную для ўсяго еўрапейскага рэгіёна дату — 80 гадоў з дня трагедыі ў Хатыні. «Вось усе разам і паглядзім, якую заяву зробяць еўрапарламентарыі з гэтага выпадку», — заўважыў ён.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».