Вы тут

Сі Цзіньпін вылучыў Ініцыятыву глабальнай цывілізацыі


Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, старшыня КНР Сі Цзіньпін сёння вылучыў Ініцыятыву глабальнай цывілізацыі падчас дыялогу высокага ўзроўню паміж КПК і іншымі палітычнымі партыямі свету, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Выступаючы на сустрэчы з праграмнай прамовай, Сі Цзіньпін падкрэсліў, што цярпімасць, суіснаванне, абмены і ўзаемнае навучанне паміж рознымі цывілізацыямі адыгрываюць незаменную ролю ў прасоўванні працэсу мадэрнізацыі чалавецтва і забеспячэнні працвітання «саду» сусветнай цывілізацыі, паколькі будучыня ўсіх краін цяпер цесна звязана.

Дзяржавы, якія развіваюцца апераджальнымі тэмпамі, павінны шчыра дапамагаць у развіцці і іншым краінам. Як адзначыў Сі Цзіньпін, для дасягнення мадэрнізацыі ў якой бы там ні было краіне неабходна прытрымлівацца канцэпцыі згуртаванага супрацоўніцтва і агульнага развіцця, рухацца па шляху сумеснага будаўніцтва, сумеснага карыстання і сумеснай выгады. «Пагасіўшы лямпу ў іншага, нельга зрабіць больш святла у сябе; заступіўшы іншаму дарогу, нельга самому рушыць далей», — заўважыў Сі Цзіньпін.

Ён заклікаў адстойваць агульначалавечыя каштоўнасці. Мір, развіццё, роўнасць, справядлівасць, дэмакратыя і свабода — гэта агульныя спадзяванні народаў усіх краін, адзначыў кітайскі лідар. Сі Цзіньпін падкрэсліў, што дзяржавам неабходна непрадузята ставіцца да ўспрымання каштоўнасцяў рознымі цывілізацыямі і ўстрымлівацца ад навязвання іншым сваіх уласных Кітайскі лідар заклікаў паважаць разнастайнасць цывілізацый. Краінам трэба прытрымлівацца прынцыпаў роўнасці, узаемнага навучання, дыялогу і інклюзіўнасці паміж цывілізацыямі і зрабіць так, каб адчужэнне пераадольвалася культурнымі абменамі, сутыкненні — узаемным навучаннем, пачуццё перавагі — інклюзіўнасцю, адзначыў Сі Цзіньпін.

Выбар рэдакцыі