Вы тут

Прэзідэнт абмеркаваў з Віктарам Шэйманам супрацоўніцтва ў Афрыцы


Таксама Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу са спецыяльным пасланнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктарам Шэйманам, які курыруе развіццё супрацоўніцтва з краінамі Афрыканскага кантынента. «Генералаў былых не бывае і былых службовых асоб таксама, таму нягледзячы на нейкую свабоду і самастойнасць Афрыка засталася за табой, як у спецыяльнага пасланніка Прэзідэнта», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён спытаў, як развіваецца супрацоўніцтва з краінамі афрыканскага кантытненту пасля візіта ў Зімбабвэ, Аб’яданыя Арабскія Эміраты. Аляксандр Лукашэнка расказаў што наладжаны дамоўленасці з кітайскімі партнёрамі наконт некаторых сумесных праектаў у Афрыцы, у тым ліку і ў Зімбабвэ. Ён спытаў, як прасоўваюцца гэтыя пытанні. 


«Мы ж абяцалі дапамагчы ім у ахове здароўя, сістэму наладзіць. Прыязджаюць іх людзі, будуць у нас рабіць. У тым ліку жонка прэзідэнта, якая адказвае за мацярынскую смяротнасць, дзіцячую смяротнасць, тут мы павінны ім сур’ёзна дапамагчы. У бліжэйшы час будзем весці перагаворы», — адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы спытаў, як наладжваецца супрацоўніцтва ў рэальным сектары эканомікі. «Многія краіны і кантыненты пасля нашага візіту зацікаўлены ў рабоце з намі. Словам, вось гэты комплекс і нават недахопы якія ёсць. Я гляджу ў СМІ: хтосьці ўкідвае ці сапраўды так і ёсць, у нас ёсць праблемы з пастаўкамі нашай тэхнікі на афрыканскі рынак. Каб у нас там парадак быў, жалезны парадак, каб афрыканцы разумелі, што мы людзі дабрасумленныя і адказныя, каб мы залішне нічога не патрабавалі». — сказаў Прэзідэнт.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.