Вы тут

Паспейце заявіць пра талент


Першы нацыянальны канал Беларускага радыё распачаў прыём заявак на ўдзел у ХІІ Рэспубліканскім творчым радыёконкурсе «Маладыя таленты Беларусі», новы сезон якога пройдзе ў красавіку-маі пад знакам Года міру і стваральнай працы.


Узяць удзел у творчым спаборніцтве запрашаюцца хлопцы і дзяўчаты ад 10 да 25 гадоў. Заявіць пра сябе можна ў адной з дзевяці намінацый: «Эстрадны вакал. Салісты», «Эстрадны вакал. Ансамблі», «Спадчына. Салісты», «Спадчына. Ансамблі (вакальныя/вакальна-інструментальныя)», «Акадэмічны вакал. Салісты», «Інструментальная музыка, народныя інструменты. Салісты», «Інструментальная музыка, акадэмічныя інструменты. Салісты», «Інструментальная музыка. Аркестры», «Харавая творчасць».

Праслухоўванне ўдзельнікаў намінацый «Інструментальная музыка. Аркестры» і «Харавая творчасць» праводзіцца дыстанцыйна, а ўсе астатнія намінацыі прадугледжваюць камбінаваную форму ўдзелу. Журы будзе вывучаць папярэдне
запісаныя відэавыступленні і запрашаць канкурсантаў на вочныя сустрэчы ў Вялікай студыі Дома радыё, у тым ліку і ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі.

Для ўдзелу ў радыёконкурсе трэба да 27 сакавіка ўключна даслаць сваю заяўку з усімі неабходнымі дакументамі, суправаджальным пісьмом і відэазапісам выканання твора на адрас: 220114, г. Мінск, вул. Чырвоная, д. 4 ці на электронны адрас talentbelarus@gmaіl.com, пазначыўшы «Маладыя таленты Беларусі — 2023». Падрабязнасці шукайце на сайце Першага нацыянальнага тэлеканала або тэлефануйце: +375 (17) 348-32-05,
+375 (29) 609-94-51, +375 (29) 640-46-78.

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.