Гэта адбылося падчас правядзення дня адкрытых дзвярэй ва ўпраўленні Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці. Трэцякурснікаў Магілёўскага філіяла ўніверсітэта права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій (БІП) азнаёмілі з работай упраўлення лабараторных даследаванняў рэчавых доказаў біялагічнага характару і ўпраўлення судова-псіхіятрычных экспертыз.
— Выпускнікі Магілёўскага філіяла БІП нярэдка становяцца следчымі, і таму часта сутыкаюцца з дзейнасцю судовых экспертаў, — адзначыла афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская. — Кіраўніцтва і выкладчыкі ВНУ зацікаўлены ў тым, каб іх студэнты прыходзілі да нас на дзень адкрытых дзвярэй, і нават самі ініцыююць яго правядзенне.
Летась у студэнтаў была магчымасць азнаёміцца з работай аддзелаў судова-хімічных і судова-гісталагічных экспертыз упраўлення судова-медыцынскіх экспертыз. На гэты раз яны даведаліся пра магчымасці генетычнай і псіхіятрычнай экспертыз. Начальнік упраўлення лабараторных даследаванняў рэчавых доказаў біялагічнага характару Аляксандр Іваноў і яго намеснік Марыя Драніца расказалі будучым спецыялістам пра асаблівасці правядзення генетычных экспертыз па крымінальных справах і матэрыялах праверак. А начальнік упраўлення судова-псіхіятрычных экспертыз Канстанцін Жукавец і дзяржаўны медыцынскі судовы эксперт-псіхолаг Карына Сідарава прадэманстравалі студэнтам пакой для размовы з дзецьмі, якія сталі ахвярамі сексуальнага гвалту. Эксперты расказалі, якая методыка выкарыстоўваецца пры размове з такімі дзецьмі, каб выключыць дадатковае траўматычнае ўздзеянне на іх псіхіку.
— Наогул я атрымаў шмат карыснай для сябе інфармацыі, — падзяліўся ўражаннямі студэнт Мікіта Каравянкоў, які трапіў ва ўпраўленне Дзяржкамітэта судовых экспертыз упершыню. — Нам расказалі, як праводзіцца работа з пацярпелымі ад злачынцаў дзецьмі, якія для гэтага ствараюцца ўмовы. Новае для сябе пачуў і пра генетычную экспертызу. Раней думаў, што роднасная сувязь усталёўваецца лягчэй — насамрэч усё не так проста. У экспертаў сапраўды вельмі захапляльная работа.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота ДКСЭ
Велізарнае пачуццё адказнасці за будучае краіны.
Міністр працы і сацыяльнай абароны аб тым, як будуць расці выплаты.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.