У выдавецтве «Мастацкая літаратура» падрыхтаваны да друку чаргоы выпуск альманаха «Далягляды».
На старонках гадавіка перакладной літаратуры знайшлося месца творам паэтаў і празаікаў розных краін. Беларускія перакладчыкі пераўвасобілі на мову Купалы і Коласа прозу і паэзію пісьменнікаў Азербайджана, Грэцыі, Іспаніі, Кубы, Пакістана, Партугаліі, Расіі, Сербіі, Славакіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана.
Асобна вылучана падборка перакладаў паэзіі кітайскіх мастакоў слова. Вершы Гу Юя, Ван Цзянчжаа, Мэн Хаажаня, Лю Юйсі, Вэнь Ідо, Ван Гачжэня, Сюй Чжымо пераклалі Віктар Шніп, Таццяна Сівец, Юлія Алейчанка. У свой час у Беларусі пабачылі свет асобныя зборнікі вершаў Мэн Хаажаня, Лю Юйсі, Вэнь Ідо, Ван Гачжэня, Сюй Чжымо у серыі «Светлыя знакі: паэты Кітая».
Таксама ў «Даляглядах-2023» змешчаны шэраг артыкулаў, прысвечаных гісторыі і развіццю беларуска-кітайскіх літаратурных сувязяў. Друкуецца прадмова У Ланьхана (Гаа Мана) да зборніка выбраных вершаў Максіма Танка, які пабачыў свет у Пекіне ў 1958 годзе.
Чарговы выпуск перакладнога альманаха сведчыць пра сістэмную ўвагу беларускіх перакладчыкаў і даследчыкаў літаратуры да кітайскага прыгожага пісьменства.
Мікола БЕРЛЕЖ
Прэв’ю: pixabay.com
Сёння жанчыны ўжо радзей глядзяць у свой пашпарт.
Дзяцінства — найлепшая краіна.