Сітуацыя на дзяржграніцы з Еўрасаюзам застаецца складанай, заявіў журналістам афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антон Бычкоўскі, перадае БелТА.
«Сітуацыя на дзяржграніцы з Еўрасаюзам застаецца складанай, і пра яе стабілізацыю гаварыць не даводзіцца. Міграцыйная палітыка нашых суседзяў не змянілася. Па-ранейшаму мы фіксуем спробы насільных выштурхоўванняў людзей праз агароджы, а таксама праз так званыя варотцы для жывёл і трагічныя выпадкі гібелі. Хачу адзначыць, што пагранічнай службай не зафіксавана ні аднаго факта выкарыстання гэтых варотцаў па прамым прызначэнні. Можна сказаць, што яны былі спраектаваны менавіта для вось такіх незаконных і бесчалавечных дзеянняў еўрапейскіх праваахоўнікаў, калі іх яшчэ можна так назваць», — расказаў Антон Бычкоўскі.
Толькі з пачатку бягучага года спынены спробы незаконнага выціскання ў Беларусь груп бежанцаў агульнай колькасцю больш за 4,5 тыс. чалавек, адзначыў Антон Бычкоўскі. «Дзеянні сумежных бакоў сталі прычынай 10 смярцей іншаземцаў. І калі ў папярэднія два гады на граніцы з Латвіяй выпадкаў гібелі бежанцаў не было, то ў гэтым годзе такіх фактаў ужо чатыры», — падкрэсліў ён.
У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага (г. Мінск, пл. Свабоды, 15) 17 сакавіка адкрыецца фотавыстава БелТА «Мяжа паміж жыццём і смерцю» пры падтрымцы Цэнтра «Сістэмная праваабарона». Выстава складаецца з больш як 100 фатаграфій, дзе адлюстраваны рэальныя гісторыі і лёсы мігрантаў з розных краін, у тым ліку дзяцей. Галоўная задача аўтараў выставы — расказаць з дапамогай здымкаў пра міграцыйны крызіс, паказаць рэальную сітуацыю на беларуска-польскай граніцы.
20 сакавіка фотавыстава «Мяжа паміж жыццём і смерцю» прадоўжыць сваю работу ў фае чыгуначнага вакзала Мінска (Прывакзальная плошча, 3). Фатаграфіі будуць экспанавацца тут да 26 сакавіка. З 27 сакавіка па 2 красавіка фотавыстава «Мяжа паміж жыццём і смерцю» будзе прадстаўлена ў будынку Нацыянальнага аэрапорта Мінск. На працягу ўсяго часу яна будзе працаваць без выхадных, уваход бясплатны.
«Сённяшняя выстава — гэта фотагісторыя пра існуючы крызіс на граніцы, пра тое, як еўрапейская псеўдадэмакратыя абясцэніла жыцці людзей», — падкрэсліў Антон Бычкоўскі.
Фота: БелТА
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.