18 сакавіка ў краіне адзначаецца Дзень унутраных войскаў Міністэрства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Сёлета ўнутраным падраздзяленням спаўняецца 105 гадоў. У двайны перадсвяточны дзень ваеннаслужачыя сёмай асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады запрасілі ў госці жыхароў і гасцей Віцебску, каб пазнаёміць усіх жадаючых з унутранай кухняй ваеннага жыцця.
Нібы магнітам прыцягвалі школьнікаў і дарослых шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе можна было на хуткасць разабраць аўтамат, прымераць на сябе абмундзіраванне, наведаць інтэрактыўны цір. А пералівы сірэн з міліцэйскіх машын быццам спаборнічалі паміж сабой у руках зацікаўленых дзяцей.
Паказальныя выступленні спецыялістаў-кінолагаў з вернымі чатырохногімі байцамі, віртуозныя тэхнікі баявога мастацтва спецназа і БТР не пакінулі раўнадушнымі шматлікіх гледачоў. А вось выхаванцы віцебскага ваенна-патрыятычнага клуба «Віцязь», які аб’ядноўвае школьнікаў з усяго горада, у вайсковай часці 5524 — госці частыя, тут хлопчыкі і дзяўчынкі займаюцца па суботах ваеннай падрыхтоўкай. Аднак і для іх агнявыя прыёмы, сіла і адвага байцоў спецыяльнага назначэння пакінулі яркія ўражанні.
Падобныя мерапрыемствы ваеннаслужачыя сёмай асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады праводзяць пастаянна, у мінулым годзе такіх ваенна-выхаваўчых сустрэч з падрастаючым пакаленнем налічваецца звыш 200. І гэта дае свой пазітыўны вынік — многія старшакласнікі робяць свой прафесійны выбар у бок ваеннай службы.
Аляксандра ГВОЗДЗЕВА
Фота аўтара
Пошукавікі нярэдка звяртаюцца па дапамогу да насельніцтва.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.