Вы тут

Зацверджаны статут і праграма Беларускай партыі «Белая Русь»


Зацверджаны статут і праграма Беларускай партыі «Белая Русь». Такое рашэнне прынятае 18 сакавіка на ўстаноўчым з’ездзе партыі ў МІнску, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Каля 1 тыс. дэлегатаў з усёй краіны прыехалі ў Мінск на ўстаноўчы з’езд.

«Стварэнне партыі выспела ўнутры нашага грамадства. Людзі захацелі стварыць партыю і стварылі яе, — сказаў старшыня РГА „Белая Русь“ Алег Раманаў. — Людзі разумеюць, што з уладай можна і трэба весці дыялог, можна пазначаць перад ёй праблемы і атрымліваць дзейсныя, сталыя адказы на пытанні. Улада апелюе да грамадзтва, чалавека. І гэта ўзаемнае давер таксама стала ўмовай стварэння палітычнай партыі».

Таксама абраны і зацверджаны склад вышэйшага палітычнага савета партыі, у які ўвайшоў 71 чалавек.

Як паведамлялася раней, праект праграмы партыі «Белая Русь» апублікаваны 28 лютага і прайшоў шырокае грамадскае абмеркаванне. Ініцыятарам стварэння новай партыі выступіла РГА «Белая Русь».

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.