Вы тут

Людзі, ўлюбёныя ў глыбіні мораў і акіянаў


18 сакавіка, напярэдадні Дня марака-падводніка, члены грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ваенных маракоў» правялі ў Мінску мерапрыемства, прысвечанае гэтаму святу.


У Храма-помніка ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых адбылося ўрачыстае пастраенне ваенных маракоў, якія прадстаўляюць розныя рэгіёны Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемства прыбылі больш за 150 адміралаў, афіцэраў, мічманаў, старшын і матросаў, якія служылі на ўсіх флатах СССР і Расійскай Федэрацыі.

Прысутных павіншавалі са святам старшыня Беларускага саюза ваенных маракоў капітан 2 рангу Валерый Халадзілін, старшыня Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання контр-адмірал Аляксандр Мачайкін, саветнік-пасланнік пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Пётр Фралоў, старшыня грамадскай арганізацыі «Калінінградская рэгіянальная грамадская арганізацыя ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікаў баявых дзеянняў і ветэранаў ваенна-марскога флоту» віцэ-адмірал Аляксандр Бражнік.

У крыпце Храма-помніка адбылося набажэнства ў памяць пра беларусаў-маракоў-падводнікаў, якія загінулі з 1905 г. па цяперашні час пры выкананні службовага абавязку. Сёння ўстаноўлены дадзеныя 164 чалавек, імёны якіх згадалі падчас службы. Адзін з іх — старэйшы памочнік камандзіра падводнай лодкі «Курск» капітан 2 рангу Сяргей Дудко.

У крыпце ў памяць аб загінулых мараках-беларусах размешчаны фрагмент трывалага корпуса патанулай падводнай лодкі "Курск«.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства была праведзена экскурсія па музеі Храма-помніка.

У канцэрце ў Белай зале прагучалі знаёмыя ўсім песні пра флот і мора ў выкананні арт-групы «Гармонія», капітана 2 рангу Уладзіміра Бісултанава і галоўнага карабельнага старшыны Леаніда Бысіка.

Даведачна.

Грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз ваенных маракоў» налічвае больш за 1400 членаў, якія актыўна займаюцца ваенна-патрыятычным выхаваннем моладзі, ствараюць школьныя музеі, увекавечваюць памяць беларусаў — гераічных маракоў, выдаюць кнігі пра флот, падтрымліваюць цесныя кантакты з ваеннымі маракамі ўсіх флатоў Расіі.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.