Вы тут

Больш за сто чалавек пацярпелі ад землетрасення ў Эквадоры


Больш за сто чалавек пацярпелі ад землетрасення магнітудай 6,9 у Эквадоры. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнай службы па кіраванні рызыкамі і надзвычайнымі сітуацыямі Эквадора, апублікаванай у Twitter.


Фота pixabay.com

Па наяўных дадзеных, не менш за 126 чалавек былі параненыя. Колькасць загінулых склала 13 чалавек. Улады таксама паведамілі, што каля 50 жылых дамоў атрымалі пашкоджанні, цалкам разбураныя сем. Акрамя гэтага, пашкоджаны 17 будынкаў навучальных устаноў і 31 медцэнтр.

Магутнае землетрасенне адбыўся на поўдні Эквадора. Эпіцэнтр быў за 17 км на паўднёвы захад ад горада Наранхаль, дзе пражывае 32 тыс.чалавек. Ачаг землетрасення размясціўся на глыбіні 85 км. У 13 з 24 правінцый краіны адчуваліся падземныя штуршкі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.