Вы тут

КДК правёў маштабныя кантрольныя мерапрыемствы ў сферы ЖКГ


Камітэт дзяржаўнага кантролю правёў маштабныя кантрольныя мерапрыемствы ў сферы ЖКГ, па іх выніках прымаюцца меры для павышэння эфектыўнасці функцыянавання сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Аб гэтым паведаміў старшыня КДК Васіль Герасімаў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае БелТА.


«Найбольш праблемныя пытанні ў сферы ЖКГ разгледжаны на пасяджэнні калегіі камітэта, выпрацаваны адпаведныя прапановы ўраду. Па многіх з іх прыняты ўжо канкрэтныя меры. Так, заканадаўча ўрэгулявана пытанне назначэння выканаўцаў паслуг па бягучым і капітальным рамонце жылых дамоў. Праходзіць працэдуру ўзгаднення шэраг нарматыўных прававых актаў, якімі будуць вырашаны пытанні пераходу права ўласнасці на другасныя матэрыяльныя рэсурсы пры правядзенні капітальнага рамонту, паўнаты акумулявання платы на капітальны рамонт, зніжэння яго кошту», — сказаў Васіль Герасімаў.

На кантролі камітэта таксама прыняцце мер, накіраваных на ўдасканаленне структуры кіравання сферай ЖКГ, аптымізацыю функцый і штатнай колькасці адпаведных дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама звязаных з гэтым бюджэтных расходаў.

Васіль Герасімаў таксама адзначыў, што патрабуе павышэння эфектыўнасці сістэма кантролю ў сферы ЖКГ. «Недахоп кантролю з боку Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі — адна з прычын шматлікіх недаглядаў у рабоце арганізацый ЖКГ, нізкай якасці аказваемых паслуг, вялікай колькасці нараканняў грамадзян», — дадаў старшыня КДК.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.