У Сошненскай сярэдняй школе Пінскага раёна зладзілі прыгожую акцыю «Сустракаем пёрыстых сяброў». Такім чынам вучні, якія займаюцца ў школьным аб’яднанні па інтарэсах «ЛЕСавічОК», адзначылі прыход вясны і прылёт птушак — паведамілі ў раённым аддзеле па адукацыі.
Да гэтага члены гуртка пад кіраўніцтвам педагога Алены Чэчун правялі вялікую падрыхтоўчую агітацыйную работу. Пастараліся старшакласнікі, для птушак зрабілі новыя хаткі, штучныя гнёзды.
Не адставалі ад старэйшых таварышаў і вучні першага класа, рабіць шпакоўні ім дапамагалі бацькі, а вось упрыгожвалі птушыныя «кватэры» самі вучні. Акцыя на свежым паветры атрымалася актыўнай, вясёлай, запамінальнай. Цяпер кожную раніцу па дарозе ў школу дзеці змогуць не толькі атрымліваць асалоду ад птушыных спеваў, але і назіраць за сваімі пёрыстымі сябрамі, якія засяліліся ў новыя хаткі.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Фота Сошненскай школы
Дзяцінства — найлепшая краіна.
Тэхналогіі, што накормяць.
Гісторыя сям'і Шамехіных.