Вы тут

Чарвякоў заявіў аб актывізацыі інвестыцыйнай работы ў рэгіёнах


Інвестыцыйная работа ў рэгіёнах актывізавалася. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў пры наведванні Асіповіцкага кансервавага завода, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінэканомікі.


У ААТ «Асіповіцкі кансервавы завод» рэалізуецца адзін з інвестпраектаў у рамках даручэння кіраўніка дзяржавы «Адзін раён — адзін праект». Тут з’явіцца новая лінія па вытворчасці, фасоўцы і ўпакоўцы плодаагародніннай і кансервавай прадукцыі.

«Каб прыцягнуць інвестыцыі, недастаткова перспектыўнай ідэі, патрэбны грунтоўны бізнес-план. У ім павінны быць дакладна ўвязаны пытанні крыніц сыравіны, патрэбных кампетэнцый, абсталявання і рынкаў збыту. Важна таксама вызначыць разумныя тэрміны акупнасці. Фінансавыя рэсурсы пад прапрацаваныя ініцыятывы актыўна прапануе Банк развіцця і іншыя банкі. Бізнесу трэба не ўпускаць адкрытыя магчымасці для ўзбуйнення», — падкрэсліў Аляксандр Чарвякоў.

Акрамя таго, міністр наведаў філіял «Ялізава» Гродзенскага шклозавода, дзе ствараецца новая вытворчасць па сартаванні адходаў шкла і атрыманні шклабою. «Такія праекты даюць магчымасць не толькі ствараць новыя рабочыя месцы, але і істотна эканоміць на імпарце сыравіны і энергарсурсаў, а таксама павышаць экалагічнасць шкляной вытворчасці», — адзначыў міністр.

У Быхаўскім раёне міністр пабываў на кансервавым заводзе. «Гэта прадпрыемства — добры прыклад паспяховага фінансавага аздараўлення. У пачатку наступнага тыдня завод адновіць работу, захаваўшы ранейшую спецыялізацыю. Сумесная інвестыцыйная работа дае магчымасць надаць новы імпульс прадпрыемствам і эканоміцы рэгіёна ў цэлым», — сказаў Аляксандр Чарвякоў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».