У нядзелю каля 15.00 камандзір групы АМАП УУС Мінаблвыканкама старшы лейтэнант міліцыі Аляксандр Ермачонак у свой выхадны дзень вяртаўся з жонкай і дзецьмі з кантактнага заапарка ў Мінскім раёне. Праязджаючы каля аг. Прылукі, ён заўважыў двух рыбакоў, якія праваліліся пад лёд на возеры. Супрацоўнік міліцыі спыніў аўто, скінуў куртку, абутак і кінуўся ратаваць мужчын. Першага выцягнуў хутка, той змог самастойна адпаўзці ад небяспечнай палонкі. Другога ж пры дапамозе буксіровачнага троса цягнуў некалькі метраў, пакуль на дапамогу не падаспелі відавочцы.
Да прыезду супрацоўнікаў МНС мужчын дасталі з вадаёма, дапамаглі выцягнуць з вады іх рыштунак. Супрацоўнікі хуткай аказалі неабходную дапамогу рыбакам, ад шпіталізацыі яны адмовіліся.
Нагадваем: зараз вельмі небяспечна выходзіць на лёд.
Пошукавікі нярэдка звяртаюцца па дапамогу да насельніцтва.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.