Студэнты Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта прымаюць актыўны ўдзел у акцыі «Дзень донара», якая праводзіцца рэгулярна ў сценах ВНУ ў супрацоўніцтве з дзяржаўнай установай «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій».
Сваё жаданне стаць донарам крыві і ўнесці каштоўны ўклад у захаванне нацыянальнага багацця Рэспублікі Беларусь выказалі каля 500 маладых людзей, якія гатовы ратаваць іншых, аддаючы часцінку сябе.
Па рашэнні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта «Аб правядзенні дзён донара ў арганізацыях г. Мінска ў 2023 годзе» дзень донара ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце праходзіць 20 сакавіка.
Па ініцыятыве адміністрацыі цэнтра ва ўніверсітэце быў праведзены шэраг інфармацыйных заняткаў са студэнцкім актывам, а таксама прадстаўнікамі маладзёжных арганізацый з удзелам спецыялістаў цэнтра на тэму «Донарства крыві».
Паводле слоў прарэктара па выхаваўчай рабоце МДЛУ Эдуарда Тамільчыка, мэта акцыі заключаецца ў першую чаргу ў фарміраванні даверу да працэдуры здачы крыві і, як вынік, павелічэнні колькасці донараў, а таксама ў папулярызацыі добраахвотнага бязвыплатнага донарства крыві сярод моладзі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pexels.com
Кропка адліку гісторыі беларускага гандбола — 1950-я гады.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.