Вы тут

Сенатары адобрылі змены ў закон аб нарматыўных прававых актах


Сенатары на дзясятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання адобрылі законапраект «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах», перадае БелТА.


Законапраект прыняты Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні 15 сакавіка.

Законапраект прыводзіцца ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, рэгламентуюцца пытанні, звязаныя з прыняццем рашэнняў Усебеларускім народным сходам. Замацоўваецца прынцып лічбавізацыі нарматворчай дзейнасці. Акрамя таго, прадугледжваецца правіла, што змяненне заканадаўчага акта дапускаецца не часцей за адзін раз у два гады, а змяненне іншага нарматыўнага прававога акта — не часцей за адзін раз у год, і інш.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».