Вы тут

Надвор'е: Сапраўды цёплыя ночы ў нас пачнуцца з чацвярга


Вось і дачакаліся мы паўднёвых вятроў, якія прынеслі на нашу тэрыторыю сапраўды цёплае надвор’е, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


А ў аўторак надвор’е будуць вызначаць атмасферныя франты, якія ідуць з боку Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Уначы пераважна па паўночна-заходняй палове, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. У ранішнія гадзіны месцамі будзе згушчацца слабы туман, па паўночным усходзе Беларусі на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад нуля да плюс 6 градусаў, максімальная днём ад 7 да 13 цяпла. Атмасферны ціск ноччу будзе слаба падаць, а ўдзень расці.

У сераду ўначы ўмовы надвор’я ў асноўным будзе вызначаць поле павышанага атмасфернага ціску, а днём з тэрыторыі Польшчы чакаецца ўздзеянне франтальнага раздзелу. Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць невялікія ападкі, у асноўным дождж, раніцай і днём у многіх раёнах краіны невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман, па поўначы на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмераны, удзень на поўначы парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад мінус 2 градусаў да 4 цяпла, максімальная днём у межах ад плюс 7 градусаў па поўначы да 16 цяпла па поўдні Беларусі.

Сапраўды цёплыя ночы (без замаразкаў) у нас пачнуцца з чацвярга. У гэты дзень адаб’ецца ўплыў франтальных раздзелаў і цёплай няўстойлівай паветранай масы, якая паступае з боку Заходняй Еўропы. Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі нашага рэгіёна пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман, па поўначы краіны на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, удзень парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 2–8 цяпла, максімальная днём ад плюс 10 градусаў па поўначы да 18 цяпла па поўдні краіны.

Дарэчы, з прыходам цёплага надвор’я ў Гродне з зімоўкі вярнуліся першыя шпакі. Там цяплей. Але нічога, хутка яны прыляцяць паўсюль.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.