Вы тут

Беларусь і Узбекістан падпісалі план сумесных спартыўных мерапрыемстваў


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч у час візіту ў Ташкент беларускай дэлегацыі пад кіраўніцтвам міністра спорту і турызму Сяргея Кавальчука прыняў удзел у сустрэчы з міністрам маладзёжнай палітыкі і спорту Адхамам Ікрамавым і саветнікам Прэзідэнта Узбекістана па пытаннях моладзі, навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту Адылам Абдурахманавым, паведамляе БелТА са спасылкай на беларускую загранустанову.


Бакі абмеркавалі супрацоўніцтва ў галіне спорту, намецілі перспектыўныя напрамкі далейшага ўзаемадзеяння і падпісалі план правядзення ў 2023 годзе сумесных спартыўных мерапрыемстваў на тэрыторыях дзвюх краін.

Сяргей Кавальчук таксама падрабязна праінфармаваў аб падрыхтоўцы Рэспублікі Беларусь да правядзення II Гульняў краін СНД, якія адбудуцца з 4 па 14 жніўня ў 11 гарадах, прэзентаваў спартыўную інфраструктуру і аб’екты, дзе адбудуцца спаборніцтвы. Падкрэслена, што госці змогуць лепш азнаёміцца з гісторыяй, культурай і турыстычным патэнцыялам краіны.

Беларуская дэлегацыя правяла сустрэчы і перагаворы ў Міністэрстве культуры і турызму, Нацыянальным алімпійскім камітэце Узбекістана, наведала шматфункцыянальны спартыўна-забаўляльны комплекс і лядовы палац «Хумо Арэна», Рэспубліканскі цэнтр Алімпійскай і Паралімпійскай спартыўнай падрыхтоўкі, шэраг іншых спартыўных і турыстычных аб’ектаў Ташкента.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.