Вы тут

Прэм’ерныя спектаклі Брэсцкага тэатра лялек пакажуць на тэатральным тыдні


У Брэсцкім Тэатры лялек 21 сакавіка стартуе тэатральны тыдзень, прымеркаваны да Сусветнага дня тэатра, паведаміла БелТА намеснік дырэктара БТК Наталля Антанюк.


Дата для пачатку культурнай акцыі абраная невыпадкова — 21 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень лялечніка. Запланаваны паказ беларускай народнай казкі «Як Аленка ведзьму перамагла». Прэм’ерны спектакль пакажуць таксама раніцай 23 сакавіка, а ўвечары для дарослых-новае, «лялечнае» прачытанне класічнай гісторыі Аляксандра Валодзіна «Восеньскі марафон» у пастаноўцы вядомага расійскага рэжысёра Руслана Кудашова.

Працягне Тэатральны марафон 24 сакавіка спектакль «Прыгоды Тома Соера» па матывах аповесці Марка Твена. Адбудуцца і традыцыйныя паказы выхаднога дня. Так, раніцай 25 сакавіка ў тэатры запланавана казка для маленькіх гледачоў «Прыгоды каралеўскай кароны», днём — «Дзікія лебедзі» па матывах казкі Ханса Крысціяна Андэрсана.

Насычаную праграму для наведвальнікаў брэсцкія лялечнікі падрыхтавалі напярэдадні Міжнароднага дня тэатра, 26 сакавіка. У гэты дзень у тэатры пакажуць адразу тры пастаноўкі: інтэрактыўны спектакль па казцы Валянціна Катаева «Кветачка-вясёлка» для дзяцей ва ўзросце ад 3 гадоў і старэй, музычны спектакль «Бармалей» (4+), а таксама прэм’еру казкі для самых маленькіх «Церамок» (2+).

Паміж спектаклямі юных гледачоў чакае забаўляльная праграма, дзе яны змогуць разам з Папялушкай і прынцам развучыць танец да балю, змайстраваць з дапамогай казачнага кухара ядомую ляльку, дапамагчы пабудаваць дом Івану Іванавічу, нягледзячы на выхадкі старой Шапакляк

«Па афішы тэатральнага тыдня можна ўбачыць, што ў нас ідуць толькі прэм’ерныя спектаклі. У большасці сваёй яны пастаўленыя восенню мінулага года. Мы выбралі іх спецыяльна, каб надаць адметнасць тэатральнага тыдня, а разам з тым пазнаёміць гледачоў з нашымі новымі работамі», — адзначыла Наталля Антанюк.

Сёлета Брэсцкаму тэатру лялек спаўняецца 60 гадоў. За гады існавання калектыў БТЛ паставіў каля 150 спектакляў, якія паглядзелі мільёны гледачоў. Вялікая праца тэатра па папулярызацыі беларускага лялечнага мастацтва за мяжой і паспяховыя выступленні на міжнародных фестывалях у 2005 годзе адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта «За развіццё міжнародных культурных сувязяў». У 2007 годзе Брэсцкаму тэатру лялек прысвоена ганаровае званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вышыня 215 на калгасным полі. Для жыхароў вёсак вахты памяці — шанц даведацца больш

Вышыня 215 на калгасным полі. Для жыхароў вёсак вахты памяці — шанц даведацца больш

Пошукавікі нярэдка звяртаюцца па дапамогу да насельніцтва.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.