Вы тут

Цэнтр народнай дыпламатыі Узбекістана падпісаў пагадненне з Саюзам пісьменнікаў


У межах правядзення Дзён літаратуры Узбекістана Цэнтр народнай дыпламатыі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ва Узбекістане і Саюз пісьменнікаў Беларусі падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве. 


Фота Канстанціна Дробава

Нагодай для такога міжнароднага праекта сталі добрыя стасункі беларускіх літаратараў з узбекскімі калегамі. У Ташкенце ў розных літаратурна-мастацкіх перыядычных выданнях у перакладзе на ўзбекскую мову надрукаваны творы беларускіх паэтаў і празаікаў. Выйшлі — ужо двойчы за апошнія гады — зборнікі выбраных твораў народнага песняра Беларусі Якуба Коласа на ўзбекскай мове. Напрыканцы мінулага года ў Ташкенце пабывалі беларускія літаратары Алена Стэльмах, Іна Фралова, Іван Саверчанка, Зіновій Прыгодзіч, Алесь Карлюкевіч. 

Таксама напрыканцы мінулага года ў Ташкенце было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж пісьменніцкімі арганізацыямі Беларусі і Узбекістана. Сіражыддзін Сайід, старшыня СП Узбекістана, паэт, перакладчык, публіцыст, адразу пасля падпісання ў сваім выступленні выклаў цэлую праграму беларуска-узбекскага літаратурнага ўзаемадзеяння. 

І вось — новы накірунак супрацоўніцтва, які таксама скіраваны на дружбу, сяброўства, пабрацімства народаў Беларусі і Узбекістана. 

— Мы даволі цесна супрацоўнічаем з Беларуссю, — пракаменціраваў падзею намеснік дырэктара Цэнтра народнай дыпламатыі ШАС ва Узбекістане Гуламіддзін НАДЖЫМАЎ. — Хацелася б праводзіць сумесныя творчыя конкурсы, якія ўзбекам раскажуць пра Беларусь, а беларусам — пра Узбекістан. Мы спадзяёмся на шырокі ўдзел у нашых праектах моладзі, школьнікаў. Таксама спадзяёмся на падтрымку беларускіх і ўзбекскіх медыя ў справе інтэрнацыянальнага выхавання грамадства. Рады і таму, што ў Беларусі праходзяць Дні літаратуры Узбекістана. Разлічваем, што гэта стане добрай традыцыяй! А ў Ташкенце будзем заўсёды рады сустрэчам з беларускімі пісьменнікамі. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».