Вы тут

З-за ўздыму ўзроўню вады падтоплены дарогі і масты ў Слаўгарадскім, Хоцімскім і Чавускім раёнах


У Магілёўскай вобласці з-за ўздыму ўзроўню вады ў рэках падтоплены дарогі і масты, паведамляе БелТА са спасылкай на Магілёўскае абласное упраўленне МНС.


За апошнія суткі ратавальнікам паступілі паведамленні аб тым, што ў выніку ўздыму ўзроўняў вады ў рэках Проня і Бесядзь адбыліся падтапленні трох участкаў дарог і трох аўтамабільных мастоў у Слаўгарадскім, Хоцімскім і Чавускім раёнах рэгіёну. Працягласць максімальна падтопленага ўчастка 70 м, максімальны ўзровень вады фіксуецца на адзнацы 20 см.

Жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушана. Вядзецца маніторынг гідралагічнага становішча.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Нараджаць не шкодна! Плюсы і мінусы цяжарнасці пасля 35

Нараджаць не шкодна! Плюсы і мінусы цяжарнасці пасля 35

Сёння жанчыны ўжо радзей глядзяць у свой пашпарт.