Міжнародная навукова-практычная інтэрнэт-канферэнцыя «Фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця студэнцкай моладзі» пройдзе 23–24 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Удзельнікамі форуму стануць даследчыкі, выкладчыкі, аспіранты, магістранты і студэнты з БДУ, філіяла МДУ імя М. У. Ламаносава ў Севастопалі, Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, Самарскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Дагестанскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Федэральнага даследчага цэнтра харчавання, біятэхналогіі і бяспекі ежы і інш.
У рамках шасці секцый эксперты абмяркуюць рэалізацыю норм канстытуцыйнага права і заканадаўства ў галіне аховы здароўя і бяспекі насельніцтва, падрыхтоўку спецыялістаў профілю «фізічная культура», праблемы экалагічнай бяспекі, стварэнне прасторы для вучобы, спорту, вольнага часу студэнтаў і інш.
Па выніках форуму падрыхтуюць зборнік навуковых матэрыялаў, які размесцяць у электроннай бібліятэцы ВНУ.
Арганізатарам канферэнцыі выступае факультэт сацыякультурных камунікацый БДУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: БелТА
Сёння жанчыны ўжо радзей глядзяць у свой пашпарт.
Дзяцінства — найлепшая краіна.