Вы тут

Стала вядомая праграма ХХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу


На сайце Міністэрства інфармацыі размешчана праграма ХХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, паведамляе БелТА.


Выстава адбудзецца з 22 па 26 сакавіка ў Адміністрацыйным комплексе (Пераможцаў, 14) у Мінску.

21 сакавіка на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пройдзе міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час» на тэму «Някніжны свет».

22 сакавіка адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ХХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Далей пройдуць прэзентацыі кніг і выдавецкіх праектаў «Генацыд беларускага народа».

23 сакавіка адбудзецца прэзентацыя кнігі «Нарысы гісторыі дыпламатычнай службы ў Беларусі. Лёсы і падзеі. 1919-1930-я гг.» і адкрыццё «Міжнароднага квартала». Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства інфармацыі і Міністэрства замежных спраў.

24 сакавіка адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі». На 25 сакавіка запланаваны фінал літаратурнага стартапа LitUP.

На 26 сакавіка намечана прэзентацыя Мінскага гарадскога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». У той жа дзень адбудзецца ўрачыстая цырымонія закрыцця ХХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.

З падрабязнай праграмай можна азнаёміцца на сайце Мінінфарма.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?