Вы тут

Бузоўскі: мір — не бяздзейнасць і сузіранне, гэта найцяжэйшая праца


Мір — гэта не бяздзейнасць і сузіранне, гэта найцяжэйшая праца, заявіў намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі на Міжнародным сімпозіуме літаратараў «Пісьменнік і час. Некніжны свет», які праходзіць у Беларускім дзяржаўным універсітэце, перадае БелТА.


«Думаю, ніхто ў нас не стане спрачацца, што сёння галоўнай мэтай канструктыўнай часткі грамадства, творчых людзей, прадстаўнікоў дзяржаўных структур з’яўляецца стварэнне і забеспячэнне ўмоў для мірнага жыцця. Спрэчкі з гэтай нагоды, напэўна, не будзе», — сказаў Ігар Бузоўскі.

Разам з гэтым ён заўважыў, што «нам самім трэба вызначыцца з паняццямі, што такое мір і стварэнне». Паводле яго, мір — гэта не бяздзейнасць і сузіранне, гэта найцяжэйшая праца. «Яго неабходна адстойваць усімі сіламі і сродкамі. Сваё права на жыццё і ўяўленне пра мір ёсць у кожнага народа. У яго аснове — перажытыя радасці перамог і горыч паражэнняў», — упэўнены намеснік міністра.

Ён заўважыў, што за права на жыццё даводзіцца змагацца ў найжорсткіх войнах ідэй і жыццёвых сэнсаў, а часам, як бы гэта страшна ні гучала, у далёка не творчых акопах.

У адным з праектаў, якія прэзентуюцца падчас Мінскай кніжнай выставы-кірмашу, будзе прадстаўлена падборка кніг, прысвечаных такой каштоўнасці, як мір. Там сабраны, як мяркуецца, найбольш яркія творы, закліканыя раскрыць паняцце «мір». Арганізатары разлічваюць, што чытачам-сучаснікам гэты праект будзе цікавы.

«Тэма не з’яўляецца новай для нашага пакалення. Над ёй на працягу стагоддзяў разважалі лепшыя пісьменніцкія розумы, разглядаючы яе розныя грані. Напрыклад, у рамане Льва Талстога «Вайна і мір», калі Андрэю Балконскаму задалі пытанне, навошта ісці на вайну, ён адказаў: «Для чаго, я не ведаю. Так трэба». Антуан дэ Сэнт-Экзюперы ў сваёй кнізе «Планета людзей» пісаў: «Цяпер я здагадваўся, што сэнс бачнага свету спасцігаеш толькі праз культуру, праз веданне і сваё рамяство».

«Пошук сэнсаў, барацьба за спрадвечныя каштоўнасці, гатоўнасць адстойваць іх заўсёды хвалявалі розумы пісьменнікаў і людзей у розных краінах, у розных сферах інтэлектуальнага жыцця грамадства. І сёння гэтая тэма застаецца па-ранейшаму актуальнай. Мы ў чарговы раз падкрэсліваем: роля кнігі, роля пісьменнікаў і людзей, якія закліканы фарміраваць грамадскую свядомасць, цяпер як ніколі мае каласальнае значэнне. Нават, смею дапусціць, у дылеме: быць нам сёння ці не быць», — адзначыў Ігар Бузоўскі.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.