Вы тут

Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да суайчыннікаў з нагоды 80-годдзя трагедыі ў Хатыні


Дарагія суайчыннікі!


Фота Анатоля КЛЕШЧУКА.

У журботную дату — 22 сакавіка — мы ўспамінаем жыхароў вёскі Хатынь, тысяч іншых нашых вёсак і гарадоў, па-зверску знішчаных фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Вайны, якая бесцырымонна ўварвалася ў наш дом і забрала кожнага трэцяга беларуса.

80 гадоў таму вясновы сонечны дзень быў апалены агнём бязлітаснай расправы нацысцкіх карнікаў над мірнымі людзьмі.

У кожным кутку Беларусі ёсць гісторыя сваёй Хатыні. Балюча ўсведамляць, колькі новых жыццяў так і не з'явілася на свет, колькі дзяцей не пасталела, колькі лёсаў абарвалася з-за вар'яцкіх ідэй, сляпой нянавісці і крывавай жорсткасці.

Праз гады горыч і гнеў не сціхаюць. Асабліва сёння, калі чума нацызму займела паслядоўнікаў сярод наёмнікаў, здраднікаў і злачынцаў і ўшчыльную падабралася да нашых граніц.

У беларусаў для іх быў і застаецца адзін адказ — дух усенароднага супраціўлення. Яго сімвал — няскораны чалавек, які, паўстаўшы жывым з агню, з целам мёртвага сына на руках скрозь час нясе вечны праклён фашызму.

Абавязак тых, хто цяпер жыве, перад загінулымі — выкрыць вінаватых у масавым генацыдзе, беражліва захоўваць памяць аб тых страшных падзеях і не даць бядзе зноў разыграцца на нашай святой зямлі.

Светлая памяць усім загінулым! Вечная слава іх бессмяротнаму подзвігу ў імя міру для будучых пакаленняў!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вышыня 215 на калгасным полі. Для жыхароў вёсак вахты памяці — шанц даведацца больш

Вышыня 215 на калгасным полі. Для жыхароў вёсак вахты памяці — шанц даведацца больш

Пошукавікі нярэдка звяртаюцца па дапамогу да насельніцтва.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.