Вы тут

У Мінск прыбыў новы пасол Ірана


Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ірана ў Беларусі Алірэзай Санеі, падчас якой новы кіраўнік іранскай дыпмісіі ўручыў копіі даверчых грамат, перадае БелТА.


«Суразмоўцы абмеркавалі канкрэтныя крокі па актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы пытанні нарошчвання эканамічнага ўзаемадзеяння. Узгаднілі падыходы да сумеснай працы па ўмацаванні адносін паміж дзвюма краінамі», — распавялі ў прэс-службе МЗС.

Асаблівая ўвага была ўдзелена выкананню дамоўленасцей, дасягнутых падчас нядаўняга афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Іран, а таксама рэалізацыі дарожнай карты ўсебаковага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі на 2023-2026 гады. Бакі абмяняліся думкамі па ўзаемадзеянні і ўзаемнай падтрымцы ў міжнародных арганізацыях.

Фота: МЗС

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.