Вы тут

Качанава на паседжанні праўлення БСЖ: мы павінны разам працаваць на стварэнне


Кожны дзень мы павінны працаваць на тое, каб ствараць. Пра гэта заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на паседжанні праўлення Беларускага саюза жанчын, перадае БелТА.


«Пераацаніць або недаацаніць працу грамадскіх арганізацый немагчыма. Гэта вельмі важная і магутная апора для дзяржаўнай улады. Штодзённую працу грамадскіх арганізацый трэба накіраваць на тое, каб мы кансалідавалі наша грамадства, аб’ядноўвалі нашу грамадзянскую супольнасць. Цяпер у нас ёсць закон аб грамадзянскай супольнасці. Дарэчы сказаць, аналагаў такіх законаў няма. Сёння нашы калегі з іншых краін постсавецкай прасторы цікавяцца, як мы працавалі над гэтым законапраектам. Таму гэта ўнікальная магчымасць кожнага грамадзяніна сваёй краіны ўдзельнічаць у жыцці свайго народа, дзяржавы і рабіць усё для таго, каб тая палітыка, якая праводзіцца ў дзяржаве, рэалізоўвалася эфектыўна. І тут ад нашай працы залежыць вельмі многае», — сказала Наталля Качанава.

Па яе словах, гэтую працу трэба любіць. «Кожны дзень мы павінны працаваць над тым, каб у нашы шэрагі захацелі жанчыны ўступіць, таму што бачаць, што справы тут робяць патрэбныя і важныя, — адзначыла спікер. — Наша задача ў чым? Кожны дзень мы павінны працаваць на тое, каб ствараць. А час няпросты. Вы ведаеце, што вакол адбываецца. Гэта і нетрадыцыйныя каштоўнасці, і той беспрэцэдэнтны ціск, які аказваецца на нашу краіну. Таму трэба рабіць усё, каб імідж Беларускага саюза жанчын быў на вышыні, сваімі штодзённымі справамі. Самае галоўнае, каб мы сваімі справамі рабілі ўсё для таго, каб захаваць нашу краіну, падтрымаць прэзідэнта і каб людзям было камфортна ў нашай краіне. Мы павінны ўсе разам працаваць на стварэнне. І такіх шмат, хто па закліку сэрца будзе сёння працаваць у БСЖ».

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».