Вы тут

Дзве беларускі выступяць у чвэрцьфіналах на чэмпіянаце свету па боксе


У сталіцы Індыі Нью-Дэлі прадаўжаецца 13-ы чэмпіянат свету па боксе сярод жанчын з удзелам беларускіх спартсменак, паведамляе БелТА.


У шосты спаборніцкі дзень адбыліся паядынкі адной восьмай фіналу ў вагавой катэгорыі да 60 кг. Прадстаўніца Беларусі Ала Івашкевіч не змагла пераадолець бар’ер гэтай стадыі, аднагалосным рашэннем суддзяў прайграўшы Хеліф Хаджыле з Алжыра (0:5). Івашкевіч стала ўжо чацвёртай беларускай, якая пакінула турнір: раней з сетак у сваіх катэгорыях выбылі Аліна Вебер (да 75 кг), Арына Данільчык (да 66 кг) і Яна Бурым (да 50 кг).

Такім чынам, барацьбу за медалі чэмпіянату свету па боксе ў чвэрцьфіналах прадоўжаць толькі дзве беларускі. 22 сакавіка на рынг супраць Савіці Боры з Індыі выйдзе наша Вікторыя Кебікава, якая выступае ў вагавой катэгорыі да 81 кг. Таксама ў сераду свой паядынак адной чацвёртай фіналу ў вазе да 52 кг правядзе Юлія Апанасовіч, саперніцай беларускі стане прадстаўніца Непала Анджані Тэлі.

Усяго ўдзел у галоўных спаборніцтвах сезона для жанчын прымаюць больш за 300 спартсменак з 65 краін, якія разыгрываюць медалі ў 12 вагавых катэгорыях. Паўфіналы асабістых турніраў пройдуць у чацвер, фіналы адбудуцца 25 і 26 сакавіка.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».