Вы тут

У Мінск прыехалі кніжнікі з 20 краін свету


У сталіцы нашай краіны па праспекту Пераможцаў, 14 сёння а 14-й гадзіне пачынае працу XXX Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. 


Удзел у кніжным свяце, якое мае даволі значныя традыцыі, вызначаецца багатай гісторыяй, у выстаўцы-кірмашы, пра які ўжо можна пісаць гістарычныя трактаты, прымаюць 20 краін свету. 438 экспанентаў прадставяць наведвальнікам свае навінкі. З іх — 241 беларускі экспанент, 176 — з Расійскай Федэрацыі, 21 экспанент — з іншых краін свету. 

Сёлета Краінай — Ганаровым госцем з’яўляецца Расійская Федэрацыя. Наведвальнікі пазнаёмяцца з мноствам навінак расійскіх выдавецтваў. Свае аўтограф-сесіі правядуць розныя расійскія паэты і празаікі. 

У выстаўцы ўдзельнічае шмат узбекскіх кнігавыдаўцоў і пісьменнікаў. Гэта звязана і з правядзеннем Дзён літаратуры Узбекістана ў Беларусі, якія пачалі сваю працу 20 сакавіка. Завершацца Дні літаратуры Узбекістана ў Беларусі 24 сакавіка, а XXX Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш працягне сваю працу да 26 сакавіка. 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?